
Ваша оценкаРецензии
Autolycus14 сентября 2017 г.Читать далее"Захоп Беларусі марсіянамі" ("Захват Беларуси марсианами") Алеся Аркуша — это окошко в мир белорусскоязычной интеллигенции. Достаточно полно представлены в книге страхи, надежды и мечты "креативного класса" Беларуси с поправкой на региональную — Придвинскую — специфику.
Книга требует некоторых знаний в области белорусской истории, литературы, а также специфической полоцкой мифологии. Только в этом случае читатель сможет удачно пройти квест по снам и лабиринтам древнего Полоцка. Вязкая, как сон, фантасмагорическая ирреальность романа А. Аркуша чем-то неуловимым напоминает атмосферу села Кукулино, жизнь которого описана в "Мираклях" Славко Яневского. Это сравнение подразумевает следующий шаг — отнести "Захоп Беларусі марсіянамі" к жанру "магического реализма", но не стоит делать поспешных выводов. Следует согласиться с мнением белорусского этнолога и эссеиста Сергея Шидловского , который отнес роман А. Аркуша к традиции "полоцкой метаисторической прозы". Именно в контексте произведений Яна Барщевского и Вацлава Ластовского книга Аркуша выглядит вполне органично.
9205
xbohx13 сентября 2017 г.Читать далееАматары фантастыкі, якія зацікавіліся кнігай, прачытаўшы назву, могуць праходзіць міма яе. Марсіян не будзе. І гэта нават не спойлер.
Сюжэт кнігі разгортваецца адначасова ў 20-я гг. 20 ст. і ў наш час. Герой сучаснасці — журналіст Васіль Кроква, які жыве ў Полацку. Герой 20-хх — рэальная гістарычная асоба, паэт Алесь Дудар, якога накіравалі ў Полацк для стварэння полацкай філіі таварыства "Маладняк". Звычайна мне падабаецца такі прыём, калі гаворка вядзецца пра розныя часы, або розных персанажаў, аддаленых адзін ад аднаго, і аўтар чаргуе главы, расказваючы пра гэта. З апошняга магу ўспомніць такі прыём у кнізе Энтані Дора "Весь невидимый нам свет". Тут жа героі мяняюцца надта імкліва. Вось толькі Алесь Дудар бегаў па полацкіх навучальных установах, шукаючы аднадумцаў, як тут жа Васіль Кроква на некалькі дзесяцігоддзяў пазней блукае па полацкіх вуліцах. Главы не вельмі аб'ёмныя, таму ад хуткай змены абстаноўкі губляецца цэльнасць твора.
Важнай кнігай у творы з'яўляюцца "Лабірынты" Ластоўскага. Калі вы чыталі іх, то вам будзе крыху лягчэй разумець, навошта героі шукаюць нейкія сутарэньні пад полацкам і мараць забрацца пад зямлю.
Якіх жа марсіян мае на ўвазе аўтар? Нас з вамі, тых, хто вакол. Тыя, з кім мы змагаемся штодзённа, змагаліся ў 20-я гг., змагаемся і цяпер. Марсіяне ў творы сталіся ўсяго толькі чужынцамі, зь якімі немагчыма дайсці да кампрамісу.
Аўтарская задума выражана слабавата, назва гучыць надта грандыёзна для гэтага твора. Пасля яе чакаеш ледзь не Уэлсаўскага размаху ў яго "Вайне светаў". Ды і вокладка ўводзіць у зман. Яшчэ не спадабалася, што ўвесь твор напісаны простымі сказамі і выглядае так: "Я ўстаў. Я пайшоў. Я прыйшоў".
8160
Xartym17 января 2017 г.Читать далееЗанятак літаратурай у Беларусі ў ХХІ стагодзьдзі амаль не прыносіў прыбытку. Гэта, хутчэй, было пакліканьне. Беларусь заўсёды трымалася на літаратуры і паўстала зь літаратуры.
Марсіяне жывуць побач з намі. Яны ходзяць у тыя ж крамы, едуць на працу ў тых жа аўтобусах. Некаторыя з іх нашы суседзі па лесвічнай пляцоўцы, а з іншымі мы сутыкаемся падчас спрэчак у інтэрнэце. Але яны яшчэ не перамаглі. Бо іх перамога – гэта калі кожны з нас зробіцца марсіянінам у адносінах да роднай культуры і мовы.
Новая кніга Алеся Аркуша, “Захоп Беларусі марсіянамі” — гэта не фантастычны твор. Ці, больш дакладна, не зусім фантастычны. Гэта твор пра барацьбу з марсіянамі вакол нас.
“Захоп Беларусі марсіянамі” складаецца з двух сюжэтных ліній. Адна прысвечана маладому беларускаму паэту, аднаму з заснавальнікаў таварыства “Маладняк” Алесу Дудару. Другая – нашаму сачасніку, альтер эга аўтара, Васілю Крокве. Таму і дзея рамана адбываецца адначасова ў сучаснасці і ў 20-я гады мінулага стагоддзя. І хай розніца ў часе паміж абодвума героямі больш за 70 гадоў, насамрэч яны займаюцца адной справай – змагаюцца з марсіянамі.
Сапраўдным трэцім героем кнігі з’яўляецца Вацлаў Ластоўскі. “Марсіяне” Аркуша проста наскрозь прасягнуты алюзіямі на яго кнігу “Лабірынты”. А сам Ластоўскі – гэта сімвал супрацьстаяння марсіянам-чужынцам.
Дзве сюжэтныя лініі амаль не пераплятаюцца паміж сабой. Дудар жыве ў свой час, а Кроква – ў свой. Адзінае, што іх аб’ядноўвае, дык гэта месца дзеяння – Полацк і яго сутарэнні.
Кніга атрымалася невялікай па аб’ёме. Нехта можа назваць гэта нават яе недахопам. Так, сапраўды, тая ж біяграфія Алеся Дудара паказваецца асобнымі фрагментамі. А яго жыццю па-за Полацкам тут надаецца зусім мала ўвагі. А сюжэтная лінія Васіля Кроквы атрымалася яшчэ больш кампактнай. З іншага боку, аўтар не перагружае чытача залішняй інфармацыяй.
Цікава для сучаснікаў падае Аркуш светапогляды Дудара. Ён, актыўны ўдзельнік беларусізацыі, тым не меньш — камуніст. Уявіць сёння сучаснага беларусацэнтрычнага камуніста амаль немагчыма. Але ў 20-я гады такое было магчыма. Улады дазволілі інтэлігенцыі змагацца за сваю мову і культуру. А потым, калі так званы працэс беларусізацыі скончыўся, гэтыя самыя людзі былі пакараны. І яшчэ больш недарэчна выглядае сітуацыя, што Дудар, які нідзе не выказваецца супраць савецкай улады, робіцца яе ахвярай. І ўсім, хто цікавіцца часамі рэпрэсій будзе цікава пачытаць пра Алеся Дудара. Таму што такіх, як ён, былі сотні.
Кроква ня быў зацятым антыкамуністам. Ён, хутчэй, прытрымліваўся сваёй тэорыі дабра і зла, сьвятла і цемры. Паводле яго, у кожным асяродзьдзі, сярод прыхільнікаў любых ідэяў і перакананьняў ёсьць сьветлыя і цёмныя людзі, калі не лічыць зусім ужо дэманічных і вар’яцкіх, а такіх Кроква ўважаў проста за небясьпечна хворых. Бо нават сярод нямецкіх акупантаў часоў Другой сусьветнай вайны былі сьветлыя людзі.Напэўна шмат чытачоў пасля гэтай рэцэнзіі спытаюць – хто ж такія гэтыя самыя марсіяне і чаму з імі трэба змагацца? Як атрымоўваецца, што яны знаходзяцца вакол нас, а мы іх нават не заўважаем? Лепш за ўсё на гэта адказаў сам Алесь Аркуш: “Марсіяне” мной задумваліся як сымбаль чужынца — агрэсіўнага, ваяўнічага, які не ідзе ні на якія кампрамісы і ў якога, калі ён трапляе ў чужое асяродзьдзе, заўжды ў галаве віруе думка: або я іх, або яны мяне”.
5149
mev14 ноября 2017 г.спадабалася...
Читать далееКніга чытаецца вельмі лёгка, дзеянне прываблівае. адсутнасць складаных абаротаў- гэта як раз плюс для простага чытача, які толькі знаёміцца з беларускай мовай і сучаснай беларускай літаратурай. Галоўныя героі й ня толькі галоўныя - гэта рэальныя асобы, пра якіх узнікае жаданне даведацца больш, аб іх біяграфіі, лёсе з іншых крыніц інтернэту.. разгадка таямніц старажытнага Полацку, гэта толькі знешняя абалонка апавядання, галоўнае - атмасфера, якая планавала тады (нічога не зъмянілася й зараз), паміж афіцыйнай уладай і творчай суполкай літаратараў, якія хвалююцца за захаванне й расшырэнне ўжывання мовы ў роднай краіне. апошнія радкі апавядання нагадваюць пра сумную дату беларускай гісторыі - 29 лістапада 1937г... А дзе "марсіяне" ? а яны побач і нікуды не зніклі, нажаль, а таму, спадзяюся, працяг аповесці будзе...)
3107
RubelPontifying30 ноября 2017 г.Читать далееГартаючы ўжо некалькі разоў прачытаны раман “Захоп Беларусі марсіянамі”, прыцягвала ўвага да асобных фразаў.
… Снарад ўжо не ўпершыню зносіў левую вежу Сабору, яе рэшткамі, Бог ведае які раз, надзейна запячатваліся падрабязнасці таго захопу.
А хто ведае, колькі таямніц пахавалі “марсіяне” пад плінфяным крошывам купалоў Сафійкі ў 1710? Колькі таямніц пахавана ў лёхах, пад гмахам падзей, што адбываліся ў будынку калегіюма, вучэльні, корпуса, казармы, шпіталя, якія таксама скрыты надзейнай пячаткай пабудовы і наслоеных у ёй здарэнняў, якая і бароніць самае каштоўнае і недасягальнае ў сваіх падземных сховішчах і тунэлях?
Таямніцы для кожнай асобы, якая шукае, – гэта загадкавасць, непрадказальнасць, якія адчыняюцца людзям з дапамогай веры, упартасці, уменнем вытрымаць, не пахіснуцца, ад раптоўнага сутыкнення з іх сутнасцю.
Хаця і таямніцы бываюць розныя… “Не даць марсіянам захапіць Беларусь” – нягледзячы на дзіўнасць фразы, тым не меней не такая ўжо і загадкавая мэта. З нашай гістарычнай і нацыянальнай памяццю мы напэўна проста звыкліся і не заўважаем сцяг з вертыкальнымі палосамі, апаленую сцяну гарвыканкама, а да размовы (хоць і аднабаковай) з расстраляным у 38-м нацыянальным героем Властам, можна далучыцца не толькі ў снабачаннях, пра што ведае адносна няшмат жыхароў нібы акупаванай марсіянамі краіны. Як апошнюю з’яву яшчэ патлумачыць? Толькі захопам марсіянамі. І нічога дзіўнага і нелагічнага ў гэтай назве няма.
Калі ж захоплена ўчытваешся ў твор некалькі першых разоў, нават не адчуваеш пераходу ад асобы Дудара да Кроквы. “Людзі не паміраюць, а толькі змяняюць цялесную абалонку”. Іх імкненні застаюцца на працягу пакаленняў тымі ж. Па шматлікіх прычынах.
Не існуе мінулага ці будучага, толькі рух. Рух па адным шляху, ці рух насустрач, як каму больш спадабаецца. Да таямніц, і неперадольных, на першы погляд перашкодаў, – жаху ад дотыку таямніцы, якія нясуць подых маўклівай і непазбежнай небясьпекі папярэджванняў Сімакова, уласным, нарэшце, прадчуванням. Імкненні ўжо неўміручага дзіця Сонца і Васіля Кроквы, мінаючага з упэўненасцю адзінае кароткае – і таму яшчэ больш астуджаючае ў жылах кроў – “возвратиться нельзя”. Рух да ўласнага сябе, яшчэ не захопленага неагляднай па маштабах, а таму і не заўважнай на першы погляд, навалай.
Яны рухаліся насустрач адзін аднаму? Мо і так. Але мэта “не даць захапіць марсіянам Беларусь” звяла час на нейкі сапраўды Ўсяленскі, бяскрайні, дзе разгадка адной таямніцы, поспех у адной справе, паказваюць незлічонасць і бесканцовасць наступных, дзеля якіх мы змяняем абалонку.
Асабіста мяне раман крануў сваёй дакладнасцю ў перадачы своеасаблівай “полацкай” атмасферы, таму лічу, што палачанам ці людзям неяк звязаным з Полацкам, ён закране пэўныя нутраныя фібры, нават не падзеямі, а, падкрэслю, атмасферай, незалежна ад падзей ці асобаў, што неаднойчы заўважалася і ў іншых творах прызванага лёсам да дзвінскіх берагоў аўтара.2121