Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Захоп Беларусі марсіянамі

Алесь Аркуш

  • Аватар пользователя
    mev14 ноября 2017 г.

    спадабалася...

    Кніга чытаецца вельмі лёгка, дзеянне прываблівае. адсутнасць складаных абаротаў- гэта як раз плюс для простага чытача, які толькі знаёміцца з беларускай мовай і сучаснай беларускай літаратурай. Галоўныя героі й ня толькі галоўныя - гэта рэальныя асобы, пра якіх узнікае жаданне даведацца больш, аб іх біяграфіі, лёсе з іншых крыніц інтернэту.. разгадка таямніц старажытнага Полацку, гэта толькі знешняя абалонка апавядання, галоўнае - атмасфера, якая планавала тады (нічога не зъмянілася й зараз), паміж афіцыйнай уладай і творчай суполкай літаратараў, якія хвалююцца за захаванне й расшырэнне ўжывання мовы ў роднай краіне. апошнія радкі апавядання нагадваюць пра сумную дату беларускай гісторыі - 29 лістапада 1937г... А дзе "марсіяне" ? а яны побач і нікуды не зніклі, нажаль, а таму, спадзяюся, працяг аповесці будзе...)

    3
    107