
Ваша оценкаЦитаты
xbohx29 января 2017 г.Крыжы, помнікі, Дзяды, Радаўніцы патрэбныя толькі жывым — каб не адчуваць сваёй адзіноты, каб спадзявацца, што пасля смерці будзе працяг. Але працяг адзін: цела згніе і дасць перагной дрэвам, у галінах якіх будуць жыць птушкі.
111,7K
Furious12 мая 2017 г.Мой унутраны прадзед заўсёды помніць, дзе стаяць вілы. Мае ўнутраныя бабы кажуць:
— Тшш, тшш.91,4K
xbohx29 января 2017 г.Ад мамы я наўчыўся двум трапным выразам (калі вы прынцэса, то лепей не чытайце).
Гэта аналаг расійскаму "за рубль удавится" — "за капейку і ў царкве пердне".
І яшчэ адзін, больш жорсткі: "пасрэ і панюхае, хаця б дух не прапаў".
Уся душа і фантазія беларусаў у гэтых фразах.92,2K
xbohx29 января 2017 г.Беларусы падзяляюцца на тых, хто любіць стаяць ракам на бульбяным полі, і тых, хто здаўся.
81,8K
xbohx29 января 2017 г.Нядаўна ехаў у метро і глядзеў на твары людзей з вышэйшай адукацыяй. Кожны другі — пляменнік Бога. Астатнія — такое ўражанне — увесь час бегаюць, збіраюць паперкі, каб пацвердзіць, што і яны ягоныя пляменнікі.
81,4K
illustratum_dominus3 июля 2018 г.Мне здаецца, у чаканні смерці можна зразумець нашмат болей пра жыццё. Само жыццё з'яўляецца перашкодай, каб ведаць пра яго ўсё.
71,3K
xbohx29 января 2017 г.Сёння я ўпэўнены, што грошы і рэчы ўсяго толькі дапамагаюць адцягнуць увагу ад унутранай цішы і перажыць адзіноту.
71,4K
WolfsSeele16 мая 2020 г.Дворнік Купалаўскага тэатра зарабляе два мільёны. Дворнік Галоўпаштамта - два с паловай. Дворнік камерцыйнай установы - тры. Дворнік гандлёвага цэнтра "Карона" - чатыры.
Чым болей для душы, тым меней для кішені.
У тэатры пацікавіліся, ці валодаю я беларускай мовай. У астатніх месцах - ці п'ю.6769
