
Ваша оценкаРецензии
ArinaVishnevskaya16 ноября 2022 г.Читать далееЯ нават не ведаю, якiм чынам трэба гэты аповед ацанiць...Гэта усё роуна, як даваць ацэнку чалавечаму жыццю, таму што гэта на самой справе не нейкi твор, якi можна разабраць на сюжэт, стыль i г.д. Гэта аб'ёмнае жыццё, ад нараджэння да смерцi, такое, якое было i ёсць,канечне без завязкi, кульмiнацыi i развязкi. Проста жыццё сялянскага хлапчука, якi спаткау Першую Сусветную вайну, апiсанае прыгожа, бызлiтасна, жудасна i цяжка. Стыль уражвае, таму што нiчога падобнага я яшчэ не бачыла. Аутары, якiя здольны две-тры старонкi апiсваць пейзаж, гэта яшчэ зразумела, але апiсанне адной кветкi на лiст...Я нават не ведаю, як трэба на гэта рэагiраваць.
Гэты аповед я лiчу выдатным рэалiстычным i гiстарычным творам, чытаць яго часам цяжка, але калi жаданне прачытаць узнiкла, праблемай гэта не стане)
P.S. Для людзей з Расii i iншых стран чытанне арыгiнала не мае сэнсу, проста таму, што адпаведнага узроуня валодання мовай няма. Так што калi вы не вывучалi беларускую мову у школе, не рэкамендую...12321
Wild_Iris18 января 2013 г.На фронце заціш, вайна з вашмі.Читать далее«На Заходнім фронце нічога новага» — па-беларуску, з боку хаўруснікаў і за тры гады да самога «Заходняга фронту». Калі вас цікавіць рэмаркаўскі рэалізм у апісанні будзённага жыцця на палях Першай сусветнай, то з Гарэцкім безумоўна варта пазнаёміцца.
Значок, каторым адзначаюць праўдзівых герояў, — сказана было, як раздавалі Георгіеўскія крыжы. А тым часам... Седзячы цэлы дзень у акопах, пад страшэнным абстрэлам, 4-га жніўня «праўдзівыя героі» — падпрапаршчык Х. і старшы феерверкер Z. — пасылалі па розных справах пад кулі ніжніх чыноў, а самі «рабілі» ў акопе і закапвалі лапатачкамі.Магчыма, ён саступае нямецкаму калегу ў юнацкім лірызме, але замяняе яго ўлюбёнай нацыянальнай тэмай, пададзенай акуратна і цалкам натуральна. Галоўны герой аповесці, alter ego аўтара — схiльны да рэфлексiй патрыëт-адраджэнец, які час ад часу ўспамiнае размовы з Я. Л. (Купалам? Луцкевічам?) і чытае ў свежым нумары «Нашай Нівы» толькі-толькі напісаныя апавяданні Бядулі. Гэткiя згадкi можна лiчыць вялiкiм бонусам для аматараў тагачаснай беларускай культуры.
А за традыцыйна фармальнай характарыстыкай аповесці варта звяртацца... хаця б да спадара Мушынскага.12469
Irina_Tripuzova17 февраля 2017 г.Бірка за роднае слова
Жыццё, жыццё! Мы ўсе прыходзім на свет, хто песняром, хто разьбяром, а то і тым і сім патроху. Мы ўсе ў гады прачнавання нашага розуму — рэфарматары нягоднага старога, будаўнікі лепшай сацыяльнасці, славутыя настаўнікі ці добрыя разбойнікі, але часта-часта жыццё нічагусенькі не пакідае нам і робіць жаласнымі старцамі да пары.Читать далееНейкі зусім ужо заняпаўшы быт беларусаў паказаны ў гэтай аповесці: і абрусы даўно нямытыя, і сяннік невядома якой свежасці... Хоць вядома, што наш народ заўсёды быў вельмі чыстаплотны.
Надзвычай бязрадаснае жыццё ў галоўнага героя — Хомкі. Ну, проста ні хвіліначкі радасці. Са школы выгналі, бо ўжываў шмат "мужыцкіх" слоў, а за іх настаўнік застаўляў насіць ганебную бірку (настаўніцкае ноу-хау. Батрачыў, але грошай не бачыў: бацька ўсё забіраў. Нават на першы ў жыцці кірмаш Хомка адпраўляецца ў пазычаных ботах і становіцца аб"ектам злосных жартаў.
Нарэшце пачынаецца Першая сусветная вайна, і прызыўніка Хомку праводзяць з вёскі з усёю пашанаю. Але і гэта — не пацвярджэнне чалавечай годнасці. На вайне салдаты — толькі "пушачнае мяса".
Хомка загінуў ціха і бясслаўна.10355
Irina_Tripuzova23 марта 2017 г.Вайна — як прадвесце перамен
На сучаснай вайне — усе героі ці, лепей кажучы, няма герояў, а ёсць болей ці меней дысцыплінаванае быдла.Читать далееВайна — як яна ёсць. Вачыма аўтара, які каб не "засвяціць" рэальных асоб даў кой-каму з іх "гаворачыя" прозвішчы — Хітруноў, Шалапутаў і г.д. Ён і сябе назваў па-новаму — Лявон Задума, салдат артылерыйскай брыгады.
"Вольнашляючыся" Лявон да пачатку вайны паслужыў з які месяц, але і за гэты час паспеў адчуць усе прыемнасці армейскай муштры і знявагі:
...Вы не салдат, а індык, бо вы ўсё нешта думаеце, як індык...Атмасфера ў войску была да таго негатыўнай, што, як ні парадаксальна, нават пачатак вайны ўспрымаўся салдатамі як нейкае збаўленне, перамена абстаноўкі:
Неяк мімаволі ўсцешыўся, што не трэба мне будзе цягнуць астрожнае жыццё цэлых два гады, што жыццё пойдзе ўжо цікавейшае, што я трапіў у кашу лоўка...Але вайна, вядома, не прынясе радасці. Бясконцыя адступленні-наступленні, недаяданне і стомленасць, бруд і вошы. А галоўнае — раненні і смерці, часцей за ўсё бессэнсоўныя.
Салдаты мала разумеюць, навошта ім патрэбна ваяваць і за патрыятычнымі заклікамі свайго камандзіра, якога яны сапраўды паважаюць, ўгадваюць прыгожае ашуканства.
Часткова ашуканствам з"яўляецца і ўзнагароджванне славутым Георгіеўскім крыжом. Бо атрымліваюць яго не толькі тыя, хто лез пад кулі, але і тыя хто хаваўся ў акопах (прычым, другія яшчэ і часцей!).
Побач з ваеннымі падзеямі, у салдат адбываецца пэўнае пераацэнка каштоўнасцей у тым, што датычыць мірнага жыцця. Трапіўшы ў Еўропу, нядаўнія сяляне і рабочыя бачаць іншую культуру, іншыя ўмовы жыцця і працы, думаюць, чаму ж у нас такога няма. І настальгія змешваецца з жалем да радзімы.
Ці гэта прызвычаенасць да свайго? Ці гэта дзве душы ва мне — усходняя і заходняя? І сумна, чагосьці лепшага хочацца, і здаволены, што вырваўся з духаты.Прыехаўшы на пабыўку пасля ранення, Лявон ужо не можа доўга знаходзіцца ў родным доме, дзе ўсё раздражняе: неахайнасць, пастаянныя сваркі. Быццам, адчуванне таго, што ты быдла, якое стараліся навязаць на вайне, працягваюць навязваць і тут.
Па тым як аўтар (і ён жа герой) нідзе не знаходзіць спакою відаць, як патрэбны перамены яму і не толькі яму ва ўсіх сферах жыцця.71K