Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

На імпэрыялістычнай вайне

Максім Гарэцкі

0

(0)

  • Аватар пользователя
    Irina_Tripuzova
    23 марта 2017

    Вайна — як прадвесце перамен

    На сучаснай вайне — усе героі ці, лепей кажучы, няма герояў, а ёсць болей ці меней дысцыплінаванае быдла.

    Вайна — як яна ёсць. Вачыма аўтара, які каб не "засвяціць" рэальных асоб даў кой-каму з іх "гаворачыя" прозвішчы — Хітруноў, Шалапутаў і г.д. Ён і сябе назваў па-новаму — Лявон Задума, салдат артылерыйскай брыгады.
    "Вольнашляючыся" Лявон да пачатку вайны паслужыў з які месяц, але і за гэты час паспеў адчуць усе прыемнасці армейскай муштры і знявагі:


    ...Вы не салдат, а індык, бо вы ўсё нешта думаеце, як індык...

    Атмасфера ў войску была да таго негатыўнай, што, як ні парадаксальна, нават пачатак вайны ўспрымаўся салдатамі як нейкае збаўленне, перамена абстаноўкі:


    Неяк мімаволі ўсцешыўся, што не трэба мне будзе цягнуць астрожнае жыццё цэлых два гады, што жыццё пойдзе ўжо цікавейшае, што я трапіў у кашу лоўка...

    Але вайна, вядома, не прынясе радасці. Бясконцыя адступленні-наступленні, недаяданне і стомленасць, бруд і вошы. А галоўнае — раненні і смерці, часцей за ўсё бессэнсоўныя.
    Салдаты мала разумеюць, навошта ім патрэбна ваяваць і за патрыятычнымі заклікамі свайго камандзіра, якога яны сапраўды паважаюць, ўгадваюць прыгожае ашуканства.
    Часткова ашуканствам з"яўляецца і ўзнагароджванне славутым Георгіеўскім крыжом. Бо атрымліваюць яго не толькі тыя, хто лез пад кулі, але і тыя хто хаваўся ў акопах (прычым, другія яшчэ і часцей!).
    Побач з ваеннымі падзеямі, у салдат адбываецца пэўнае пераацэнка каштоўнасцей у тым, што датычыць мірнага жыцця. Трапіўшы ў Еўропу, нядаўнія сяляне і рабочыя бачаць іншую культуру, іншыя ўмовы жыцця і працы, думаюць, чаму ж у нас такога няма. І настальгія змешваецца з жалем да радзімы.


    Ці гэта прызвычаенасць да свайго? Ці гэта дзве душы ва мне — усходняя і заходняя? І сумна, чагосьці лепшага хочацца, і здаволены, што вырваўся з духаты.

    Прыехаўшы на пабыўку пасля ранення, Лявон ужо не можа доўга знаходзіцца ў родным доме, дзе ўсё раздражняе: неахайнасць, пастаянныя сваркі. Быццам, адчуванне таго, што ты быдла, якое стараліся навязаць на вайне, працягваюць навязваць і тут.
    Па тым як аўтар (і ён жа герой) нідзе не знаходзіць спакою відаць, як патрэбны перамены яму і не толькі яму ва ўсіх сферах жыцця.

    like7 понравилось
    1K

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.