Рецензия на книгу
На імпэрыялістычнай вайне
Максім Гарэцкі
Аноним18 января 2013 г.На фронце заціш, вайна з вашмі.«На Заходнім фронце нічога новага» — па-беларуску, з боку хаўруснікаў і за тры гады да самога «Заходняга фронту». Калі вас цікавіць рэмаркаўскі рэалізм у апісанні будзённага жыцця на палях Першай сусветнай, то з Гарэцкім безумоўна варта пазнаёміцца.
Значок, каторым адзначаюць праўдзівых герояў, — сказана было, як раздавалі Георгіеўскія крыжы. А тым часам... Седзячы цэлы дзень у акопах, пад страшэнным абстрэлам, 4-га жніўня «праўдзівыя героі» — падпрапаршчык Х. і старшы феерверкер Z. — пасылалі па розных справах пад кулі ніжніх чыноў, а самі «рабілі» ў акопе і закапвалі лапатачкамі.Магчыма, ён саступае нямецкаму калегу ў юнацкім лірызме, але замяняе яго ўлюбёнай нацыянальнай тэмай, пададзенай акуратна і цалкам натуральна. Галоўны герой аповесці, alter ego аўтара — схiльны да рэфлексiй патрыëт-адраджэнец, які час ад часу ўспамiнае размовы з Я. Л. (Купалам? Луцкевічам?) і чытае ў свежым нумары «Нашай Нівы» толькі-толькі напісаныя апавяданні Бядулі. Гэткiя згадкi можна лiчыць вялiкiм бонусам для аматараў тагачаснай беларускай культуры.
А за традыцыйна фармальнай характарыстыкай аповесці варта звяртацца... хаця б да спадара Мушынскага.12467