Беларуская драматургія
arterion
- 59 книг

Ваша оценка
Ваша оценка
Калі надакучыла сухая гісторыя, то звяртайцеся да гэтага зборніка гістарычных п'ес. Алесь Петрашкевіч так ярка адчувае нашу гісторую, што яго хочацца чытаць і чытаць. Менавіта на старонках гэтага аўтара гісторыя ажывае: мы бачым "хрысціянку-кніжніцу" Рагнеду, "ахвяру клятваадступніцтва ад чэснага крыжацалавання" Усяслава Чарадзея, "міласніка навукі і мудрасці" Францыска Скарыну і інш. Аўтар прыкмячае адметныя рысы характару і лёсавызначальныя моманты слаўных гістарычных постацей. У творах добра спалучаюцца праўда і вымысел, таму часам цяжка паверыць, што гэта проста фантазія, а як на самой справе было, нікому невядома.

Нечакана Рагвалод-Барыс раскопвае салому і выцягвае з-пад яе невялікага вужыка.
Усяслаў (здзіўлена). Вужык?!
Рагвалод-Барыс (радасна). Добрыя багі пачулі мяне. (На здзіўленне Усяслава, робіць над Глебам магічныя рухі, дакранаецца вужыкам да яго рук, ног, ілба.) З намі не проста вужык! З намі сам вужыны цар! Бач, карона на галоўцы. Сам Пярун паслаў нам жывую маланку. Ён і поруб гэты разнясе ў пыл! I ворагаў нашых папаліць. I Глеба ўратуе.
Глеб (з агідаю сплёўвае). Выкінь вон гэту мярзоту…
Рагвалод-Барыс (спакойна і павучальна). Калі выкінуць вужа з хаты, то прыйдзе вялікае гора. Вужы не забываюць крыўды.
Глеб. Чалавеку, які заб’е хоць аднаго гада, адпускаюцца сорак грахоў, сказана ў Пісанні.
Рагвалод-Барыс (іранічна). Тады ты абавязкова станеш хрысціянскім святым.
Глеб (злосна). Я старэйшы і не люблю паўтараць двойчы. (Рашуча набліжаецца да Рагвалода-Барыса.)
Рагвалод-Барыс (хаваючы вужыка за пазуху). Ніякі гэта не гад. Вужык, не куслівы…

Iнквізітар. Жыццё ў вас адно. Адракайцеся ад грахоў сваіх! I тады пасля смерці душа ваша злучыцца з целам. У адваротным выпадку цела ваша яшчэ пры жыцці будзе разарвана на часткі…
Скарына. Смерць для чалавека — нішто, вучыць Эпікур, бо, калі мы існуем, смерць яшчэ не прысутнічае, а калі смерць прысутнічае, тады мы не існуем. Тым больш мае рацыю Эпікур, калі справа жыцця ў асноўным здзейснена. Я зрабіў усё, што дазволілі мне мае здольнасці.