- Главная
- Алесь Петрашкевіч
- 📚 Книги
- Меч Рагвалода
- Цитаты
- Нечакана Рагвалод-Барыс... «Меч Рагвалода»Нечакана Рагвалод-Барыс... «Меч Рагвалода»
Нечакана Рагвалод-Барыс... «Меч Рагвалода»
zlobny_sow27 апреля 2019Нечакана Рагвалод-Барыс раскопвае салому і выцягвае з-пад яе невялікага вужыка. Усяслаў (здзіўлена). Вужык?! Рагвалод-Барыс (радасна). Добрыя багі пачулі мяне. (На здзіўленне Усяслава, робіць над Глебам магічныя рухі, дакранаецца вужыкам да яго рук, ног, ілба.) З намі не проста вужык! З намі сам вужыны цар! Бач, карона на галоўцы. Сам Пярун паслаў нам жывую маланку. Ён і поруб гэты разнясе ў пыл! I ворагаў нашых папаліць. I Глеба ўратуе. Глеб (з агідаю сплёўвае). Выкінь вон гэту мярзоту… Рагвалод-Барыс (спакойна і павучальна). Калі выкінуць вужа з хаты, то прыйдзе вялікае гора. Вужы не забываюць крыўды. Глеб. Чалавеку, які заб’е хоць аднаго гада, адпускаюцца сорак грахоў, сказана ў Пісанні. Рагвалод-Барыс (іранічна). Тады ты абавязкова станеш хрысціянскім святым. Глеб (злосна). Я старэйшы і не люблю паўтараць двойчы. (Рашуча набліжаецца да Рагвалода-Барыса.) Рагвалод-Барыс (хаваючы вужыка за пазуху). Ніякі гэта не гад. Вужык, не куслівы…
1 понравилось
1,4K