
Ваша оценкаРецензии
Plushkin14 ноября 2014 г.Читать далее/ на русском не будет, ибо незачем, сорри /
Паспелі яшчэ на хвалі адраджэння выдаць зборнік Міраслава Адамчыка. І справа не ў тым, што пазней не выдалі б, а ў тым, што сама кніга такая - адраджэнцкая - з думкамі пра краіну, мову, мінулае, будучае... Зрэшты, Адамчыкі заўсёды былі такімі.
Дык аб чым жа кніжка? Гэта зборнік, галоўнае месца ў якім займаюць дэтэктыўныя аповесць "Забойства на Каляды" і апавяданне "Дзіцячы пакой" пра расследаванні пана Бруна Чыка. Мацнейшы беларускі дух, прычым такі, з якім я раней не часта сустракаўся - дух беларускай інтэлігенцыі, заможнасці, гораду і шляхецтва. Карацей, гэта тая альтэрнатыўная Беларусь, у якой хочацца жыць. Нечым нагадвае кнігу Кубліцкай і Ліфанава "На тихом перекрестке" , калі хто чытаў. Як дэтэктывы творы Міраслава сярэднія, але атмасфера! Ну дзе яшчэ забойства здарыцца на глебе разыходжання поглядаў на аднаўленне нацыянальнай самасвядомасці (праўда, там яшчэ і рэлігія ўблытана). Пра апавяданне "Дзіцячы пакой" нічога асабліва сказаць не магу - так, страшненькая забаўка. А вось беларускага Пуаро не атрымалася, нейкі ён шэры, Бруна Чык. Шкада.Наступныя чатыры апавяданні аб беларускім савецкім войску. Хутчэй замалёўкі, чым апавяданні, якімі яны павінны быць у маім разуменні (акрамя "Дух, шнурок, дзед, кандзед..."). Адно з лепшых і праўдзівейшых апісанняў салдацкага жыцця, і як войска з нармальных хлопцаў робіць "сапраўдных мужчынаў".
Наступныя апавяданні - проста нарысы, хутчэй за ўсё аўтабіяграфічныя, але вось тут мне трапілася тое, што кранула - апавяданне "Гузікі" пра размову дзвюх старых кабет на лавачцы. Такая адзінота, неразуменне и адчуванне прайшоўшага жыцця, ад якога толькі і засталася, што жменька гузікаў. Хоць вешайся.
Неблагая беларуская кніжка на добрай мове, моцны серадняк, але перачытваць ані не цягне.
P.S. Назва загалоўнай аповесці - яўны рэверанс у бок пані Агаты Крысці з яе "Murder at Christmas" з Эркюлем Пуаро
13452
Wineta25 мая 2019 г.Читать далееКніга мне спадабалася. Цікавая і атмасферная. Апавяданні я не люблю, але некаторыя з прапанаваных у кнізе мне прыйшліся да душы. 4 з 9: "Дух, шнурок, кандзед, дзед...", "Каб я здох", "Самагубства" і "Дзіцячы пакой". Першыя тры закранаюць цікавыя асабіста для мяне пытанні, і з аўтарам я згаджаюся наконт іх.
"Дзіцячы пакой" - дэтэктыўная гісторыя, нагадвае «Дзесяць негрыцянят» Агаты Крысці (як і аповесць "Забойства на каляды"): тут у нас закрытае памяшканне і абмежаваная колькасць людзей, якія могуць мець адносіны да забойства. Але матывы - зусім іншыя. І забойцу ў мяне не адрымалася разгадаць без дапамогі аўтара. Было цікава.
Нечаканы фінал быў і ў дэтэктыўнай аповесці:
Руку забойцы скіраваў рэлігійны псіхоз.З задавальненнем працягну знаёмства с Міраславам Адамчыкам!
6490