Рецензия на книгу
Забойства на Каляды
Міраслаў Адамчык
Wineta25 мая 2019 г.Кніга мне спадабалася. Цікавая і атмасферная. Апавяданні я не люблю, але некаторыя з прапанаваных у кнізе мне прыйшліся да душы. 4 з 9: "Дух, шнурок, кандзед, дзед...", "Каб я здох", "Самагубства" і "Дзіцячы пакой". Першыя тры закранаюць цікавыя асабіста для мяне пытанні, і з аўтарам я згаджаюся наконт іх.
"Дзіцячы пакой" - дэтэктыўная гісторыя, нагадвае «Дзесяць негрыцянят» Агаты Крысці (як і аповесць "Забойства на каляды"): тут у нас закрытае памяшканне і абмежаваная колькасць людзей, якія могуць мець адносіны да забойства. Але матывы - зусім іншыя. І забойцу ў мяне не адрымалася разгадаць без дапамогі аўтара. Было цікава.
Нечаканы фінал быў і ў дэтэктыўнай аповесці:
Руку забойцы скіраваў рэлігійны псіхоз.З задавальненнем працягну знаёмства с Міраславам Адамчыкам!
6490