
Ваша оценкаЦитаты
Wineta25 мая 2019 г.Читать далее- Цяжка паверыць у тое, што вам давядзецца пачуць, але іншага выйсця няма. Я пачну здалёк. Яшчэ старажытны філосаф, аўтар вавілонскіх паданняў і егіпецкіх манускрыптаў, адкрыў, што першае забойства на з-за любові да Бога, - па старой прафесарскай звычцы Бруна Чык любіў услых разважаць і падоўгу гаварыць: - Лёгка давесці, што любоў з'яўляецца асноўным матывам усіх чалавечых грахоў. Любоўю да Радзімы кіруюцца палітычныя злачынствы, на любові да бацькоўскай зямлі ўзрастае і фашызм. Любоў да чалавека - культавую тыранію. Любоў да жыцця стварае прыгнёт. Не грошы і не матэрыяльныя інтарэсы зачароўваюць габсэкаў, а любоў да золата, дзе вырашальным з'яўляецца пачуццё, а другасным - аб'ект пачуцця. Асноўным стымулам чалавечых паводзін трэба лічыць не жаданне жэрці і памнажацца, а любоў да свайго Я. Ты, Раман, любіў сваіх дзяцей болей за сваё жыццё, а твае дзеці любілі цябе. Вось дзе хаваецца матыў трагедыі. Я прыйшоў да высновы, што злачынствы выкрываюцца не пошукамі шляхоў нянавісці, а праз пошукі любові. Забойца - заўсёды ўлюблёёны чалавек. У ахвяры і ката звычайна супадаюць пачуццёвыя аб'екты. Гэта не аксіёма, але даволі распаўсюджаная формула злачынства.
"Дзіцячы пакой"
0206
Wineta25 мая 2019 г.Читать далее- Міфалогія як светапогляд - сістэма сіметрычная, - працягваў размову Казімір. - Чалавечае цела і душа, паводле народных ідэй, знаходзяцца ва ўзаемазалежнай сувязі, а паводле хрысціянскай - адно з'яўляецца сродкам другога. Скажам, Зямля - адзіны ўладар нараджэння і смерці, і гэта Зямля стварае нашых Багоў, а не Бог - Зямлю. У народнай міфалогіі існуе гармонія паміж чалавекам і Космасам, і няма лепшых і горшых, няма выключных і звычайных - усе роўныя перад Перуном, як перад Космасам. І не існуе Хрыста паміж Богам і чалавекам. У кожнага свой шлях да Бога, і кожны можа стварыць свайго Бога, і толькі Зямля і Неба злучаюць усіх нас.
0180