
Ваша оценкаЦитаты
Osman_Pasha13 июля 2021 г.Читать далееПа дарозе са службы спаткаў знаёмага нампатэха, які сказаў: «Дзівак-чалавек, да каго ты зьвяртаешся! Што мы для міністра, дэпутата і маршала? Во і я, напрыклад. Служу з вайны і ўсё камандзірам тэхроты. Неяк прыехаў Маліноўскі з інспэкцыяй, сабраў афіцэраў — якія жалабы? Ну я і сказаў: званьне не прысвойваюць, 15 год — капітан. Ён да ад’ютанта: запішы. Той запісаў. Чакаю. Увосень загад па кадрах. Параграф першы — званьне палкоўнік прысвоіць… Параграф другі — званьне падпалкоўнік… Трэці — маёр. Я чакаю, мяне ўсё няма. Нарэшце — званьне капітана прысвоіць камандзіру транспартнай роты Сьцепаненку, гэта значыць, мне. Я ўстаў, плюнуў і пайшоў. Дзякуй за клопат, таварыш маршал. Так і хаджу — двойчы капітанам».
399
Osman_Pasha12 июля 2021 г.Тэхнікі ніякай. Затое ёсьць салдацкія рукі — безадмоўныя і бясплатныя. Яны ўсё могуць. Галоўнае для генэралаў — загадаць! А як вядома, загад начальніка — закон для падначаленых.
398
Osman_Pasha12 июля 2021 г.Адна падзея таго часу не магла не запомніцца мне на гады. Гэта калі ў адзін шэры сакавіцкі дзянёк у клясу увайшоў наш кіраўнік падпалкоўнік Емяльянаў і яўна робленым трагічным голасам аб'явіў, што гадзіну назад памёр Вялiкi Сталін. Усе ўсталі, пастаялі са скамянелымі тварамі, а я сказаў сабе ў думках: «Слава табе, Гасподзь! Можа, хоць цяпер што-небудзь зьменіцца да лепшага».
На жаль, зьмянілася мала.395
Osman_Pasha12 июля 2021 г.Читать далееАднойчы таму афіцэру трэба было наведаць жонку, што апынулася ў раддоме за 20 кілямэтраў у пасёлку. Во ён ідзе пехатой па гразі, восень, iмжыць дожджык. Раптам яго даганяе «віліс>> i ў ім генэрал. <Куды iдзяце?» «У пасёлак». - Па якой патрэбе?» «Жонка раджае». - <<А што, паехаць не было на чым?» - «Ня даў камандзір, гаручкі мала». - <<Ну, сядай». Сеў. Але шафёр ня едзе, чакае. I тады генэрал паварочваецца і кажа: Ты што, такі-сякі размазаны, ня можаш адмовіцца, калі цябе савецкі генэрал запрашае? Вон з машыны!». Выскачыў, як апараны, а «віліс» газануў і пакаціў па дарозе. Такі савецка-генэральскі этыкет.
389
Osman_Pasha12 июля 2021 г.Цунамі на Парамушыры за два ўдары з мора змыла пасёлак i зь ім танкасамаходны полк. Самаходкі раскідала па ўсім беразе, а сотні людзей апынуліся ў сьцюдзёнай акіянскай вадзе, дзе і гінулі ад холаду, калі за што трымаліся. На дапамогу прыйшлі вайсковыя амэрыканскія баржы, але з Масквы паступіла рaдыёграма: гінуць, але дапамогу амэрыканцаў не прымаць. Я ня памятаю, каб хто з афіцэраў нашай групы адобрыў той вар'яцкі загад. Хаця ніхто і не сказаў слова супраць.
387
Osman_Pasha12 июля 2021 г.Здабыць грошы на хлеб было цяжка, а то і немагчыма, затое на гарэлку здабывалі заўжды.
386
Osman_Pasha6 июля 2021 г.Высялялася шырачэзная 15-кілямэтровая паласа па ўсёй Малдавіі. Але ж заставалася віно, якое таксама было ў кожнага гаспадара, і яго нельга было ўзяць на адну фурманку. Віно закопвалі. Ды наіўныя былі тыя малдаване - хіба ад савецкага салдата можна было ШТОСЬЦі схаваць? Тым болей вiно? У кожнага салдата пры вінтоўцы быў шомпал, які выдатна выконваў ролю «вінашукальніка». Празь якіх дзён дзесяць раскапалі і выпілі ўсё.
384
Osman_Pasha4 июля 2021 г.Пасьля невялікага перадыху пачалася Кіраваградзкая апэрацыя, за якую маршал Конеў атрымаў ордэн Леніна. На ягоную думку і думку Сталіна, то была вельмі пасьпя ховая апэрацыя. Можа быць, з гледзішча Крамля так яно i было. Але было іншае гледзішча - салдата з засьнежанага поля, залітага крывёй і здратаванага гусеніцамі танкаў.
383
Osman_Pasha4 июля 2021 г.Звычайна немцы не любiлi бліжняга, як ён называецца, бою і нішчылi агнём здаля. Наконт агню яны былі майстры, нічога ня скажаш. Гэта ў нас вучылі салдатаў зь іхніх састарэлых "драгунак", якімі нас угаворвалі ганарыцца, рабіць 6-8 стрэлаў у хвіліну, што было абсалютным глупствам. Немцы сеялі з аўтаматаў колькі маглі, а іхні кулямет МГ-42 рабіў 1000 стрэлаў у хвіліну. Іхнія мінамётчыкі ўмелi навесіць па 12 мінаў у паветра. Гэта значыць, першая яшчэ не ўзарвалася, a ўжо вылецела дванаццатая.
386
Osman_Pasha4 июля 2021 г.Читать далееУ вёсны ва ўсіх рабілі суцэльны вобыск, прыйшлі і да нас. А у нас была істопка старая, з прадранай стольлю, трохі затуленай саломай. Шукалі, шукалі, нічога не знайшлі, і ў мяне пытаюцца: <Мальчик, где отец прячет лён?» А я кажу: На істопцы». Ну гэтыя: «Иваноў, давай туда!>> А я... Ну чаму я гэтак сказаў? Мабыць, з непрыязьні. У мяне папыталіся, ну я і сказаў, маючы на ўвазе тую замаскаваную дзірку ў столі. І праўда, гэты Іваноў уваліўся туды, пачаў лаяцца. А я ўцёк у роў. Пасьля бацька лаяў мяне: дзе ты бачыў там лён? Лён у нас у другім месцы схаваны, век ня знойдуць...
380