
Ваша оценкаЦитаты
meggyy21 мая 2021 г.Адзін разумны афіцэр на Сахаліне некалі казаў, што Савецкая армія вельмі нагадвае сабой плянэту-пульсар, якая то сьціскаецца, то пашыраецца, і ў тым уся яе функцыя. У спакойным стане яна існаваць ня можа, спакой для яе — пагібель. А хто хоча гінуць? Во і трапечацца. Каб жа толькі не хацець самой гінуць, але ж ёсьць яшчэ прагнасьць загубіць ворагаў, якія для кожнай арміі заўсёды знойдуцца
4232
meggyy18 мая 2021 г.На гарнізоннай гаўптвахце парадкі катаржныя, — ні сядзець, ні ляжаць. У пяць пад’ём, лежакі выносяць. Каб не садзіліся, на цэмэнтную падлогу выліваюць пару вёдзер вады. Камэндант — зьвер. Мала банальных зьдзекаў, яшчэ ўносіць асабісты элемэнт — увесь дзень люта лаецца, абражае апошнімі словамі, бы ўласных заклятых ворагаў.
4230
meggyy17 мая 2021 г.(Як праз 20 гадоў я зноў прыехаў у Сафію, пачуў ад балгараў такі анекдот. Да дзеда Тодара ў вінаграднік прыбягаюць дзеці, радасна кажуць: дзед Тодар, дзед Тодар, рускія на Месяц паляцелі! Дзед выпрастаўся. Што — усе? Слава табе, Гасподзь!) Дваццаці гадоў хапіла, каб ад векавой дружбы нічога не засталося. Апроч хіба маляўнічых абдымкаў Брэжнева з Жыўкавым.
4219
meggyy12 мая 2021 г.На вайне аказалася, што той камандзір мае найбольшы посьпех, які хутчэй за іншых адрынуў даваенную навуку і творча экспэрымэнтуе, асобна падыходзіць да кожнага бою. Можна сказаць, што вайну рабілі дылетанты. Даваенныя прафэсыяналы збанкрутавалі ў самым яе пачатку. Але каб зразумець тое, трэба было набыць пэўны вопыт, а мы такія былі зялёныя...
4202
meggyy8 мая 2021 г.Нарэшце Вярхоўны Савет БССР заклапаціўся пра беларускую мову і, як заўжды, каб пахаваць праблему, стварыў адпаведную камісію.
4207
meggyy8 мая 2021 г.Читать далееЯ вучыўся ў бальшавікоў. Я не баюся гаварыць пра тое», — казаў Гітлер. Несумненна, і Сталін вучыўся ў фашыстаў, пэўны час яны дзейнічалі суладна і згодна, аж пакуль не схапіліся ў двубоі. Як піша іншы сьведка, Сталін, дазнаўшыся пра самагубства Гітлера, раздумна мовіў, стоячы ля крамлёўскага вакна: «Дагуляўся падлюга! А колькі слаўных спраў мы маглі б зрабіць разам...». Ды не зрабілі. Ня ўсё ў сьвеце было падзелена паміж чырвонымі і карычневымі, заставаўся свабодны сьвет, які і сьцёр з мапы карычневую палавіну. Чырвоная пакуль што заставалася.
4201
Osman_Pasha21 июля 2021 г.Як мы ўваходзілі ў ягоны гатэльны нумар, працягваючы вольную бяседу, я засьцярожліва паказаў на столь, маўляў — змоўкнем. Яўген толькі засьмяяўся. Нашто, кажа, хай запішуць кожнае нашае слова — спатрэбіцца для нашчадкаў. Toe было праўда. Пройдзе небагата часу, і мы пераканаемся, што ня толькі рукапісы не гараць, але і сказанае застаецца. У тым ліку і схаванае ў сакрэтных аддзелах КДБ.
3149
Osman_Pasha20 июля 2021 г.Як пачалі разьмяркоўваць па камісіях, было прапанавана падаваць заяўкі — хто куды хоча. Я нікуды не падаваў, намерыўся па-салдацку сачкануць, Адамовіч падаў адразу ў дзьве камісіі, думаў, можа, у якую залічаць. На жаль, яго не залічылі ні ў адну, а я, таго не жадаючы, апынуўся ў камісіі па абароне і дзяржбясьпецы. Калі пасьля паскардзіўся Лук’янаву, які тым займаўся, на нечаканае прызначэньне, той адказаў: «Дык вы ж пішаце пра армію і пра КДБ». Так я ўліп.
3138
Osman_Pasha18 июля 2021 г.Я распавёў яму пра выпадак з вайны, калі адзін з паліцаяў расстрэльваў групу землякоў, сярод якіх быў ягоны стрыечны брат. Паліцай быў добры чалавек і як для брата зрабіў выключэньне — падаслаў яму ў магілку сьвежага хвойнічку. Усё ж брат…
3143