"Але з кім барацьбу, калі партыя заўжды дэмагагічна стаяла за разьвіцьцё нацыянальнай мовы? Па сутнасьці з народам, які, як кажуць, ня хоча размаўляць па-беларуску, а хоча па-расейску. І тое – праўда. Бо навошта народу размаўляць на мове, якая далей як за выганам не ўжываецца? На якой не гавораць у горадзе, куды перасялiлася моладзь, не гаворыць начальства. Расейская мова — здаўна мова начальства, i народ мкнецца разумець яе найперш, каб разумець ягоныя каманды. Бо, ня ўцяміўшы тыя каманды, лёгка атрымаць па карку, – як і ў акупацыю ад немцаў. А сьцямiўшы, глядзi, – можна i самому кiмсь пакамандаваць. Тым, хто нiжэй. Прамая выгада – гаварыць па-расейску.