
Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Ваша оценка
Ваша оценка
Добротная книга настоящего писателя - забирает тебя сразу и до последней страницы. Да и потом может еще долго не отпускать. Сам сюжет и твое собственное его толкование вторичны. Все это отступает на второй, третий, самый дальний план, как на картинах Брейгеля, где из отдельных простых сюжетов складывается целый мир.
Так и в “Сороке ...” Бахаревич тщательно, фрагмент за фрагментом выписывает банальную героиню в банальных реалиях мира, который своей абсурдностью будто повторяет то, что сейчас происходит в Беларуси да и в России в 2021 году. “Фашисты”, “экстремисты”, “террористы” и "простые законопослушные люди". Книга, кстати, написана в 2010-м году - невольно вспоминается еще одно жуткое пророчество - "День опричника" Сорокина.
Вероника... Тысячи таких же наивных, искренних, ищущих ... исправно исполняют работу помощниц, организаторов, инкспекторов, администраторов ... с утра до вечера, иногда до поздна, с понедельника до пятницы, иногда в выходные, от отпуска до отпуска ... во имя ... Во имя? Просто добросовестно, не задумываясь, но с полной отдачей.
Книга написана на "тарашкевице". Для меня это стало открытием, насколько беларусский язык может даже на бумаге быть настоящим, певучим. В то же время выяснилось, как много слов я не знал и порой даже не мог догадаться об их значении! Например: матузкі, аскепкі, слота, звада, замінаць, патыхаць, сьцёгна, сківіцы, зьнічка... Что ж, никогда не поздно учиться ))
Несколько цитат себе на память.
Я не магу, я зараз што-небудзь зламаю ці засьпяваю.
ставіла касэту й клалася ў музыку, як у труну,
для чалавека з заплюшчанымі вачыма заўжды адкрытыя ўсе дарогі.
Мыць жанчыне валасы – ці ня самая інтымная ласка.
Вераніка йшла за іхнымі сьпінамі ды думала пра тое, што на месцы камэнданта мусіць быць Ён, і на месцы Чэслава Карлавіча таксама, і на іншых месцах, у тым ліку ў яе ложку, над яе валасамі, штоночы, штораніцы, увесь, увесь, цалкам, дарэшты, дашчэнту, вось тады можна будзе гаварыць пра справядлівасьць.
я нарэшце сфармуляваў для сябе, чым электронная пошта адрозьніваецца ад, так бы мовіць, жывой. Атрымаць жывы ліст – гэта тое самае, што праехаць па горадзе ў запрэжанай тройкай белых каней карэце, замест таго каб прамчацца па ім на мэтро.
перасьцерагала ад памылак, бо – рана табе яшчэ, давучыся, нікуды яны ад цябе ня дзенуцца, гэтыя памылкі, якім адно толькі трэба, і наогул, нармальную памылку яшчэ пашукаць трэба, каб усё было ў гэтай памылкі як мае быць, і з рукамі, і з нагамі, і паміж ног, і каб грошы памылка ў дом прыносіла
хто варты выгульваць сабакаў яе жаданьняў
цяпер іншы час. Сэкс. Эротыка. Інтэрнэт.
Ён нарадзіўся падчас вайсковай дыктатуры, але ж гэта ня робіць яго яшчэ нікім. ... Жыць у дзяржаве, дзе слова “мастак” лічылася сынонімам слова “лайдак-наркаман”, яшчэ ня значыла аўтаматычна стаць “мастаком”. ... Ён прайшоў праз катаваньні, але ж ці дадалі яны яму таленту? ... калі добра вывучыць прымітыўную душонку ласага на эзатэрыку й танны містыцызм чытача. ... ўсё, чаго чакае масавы чытач – гэта прыгожыя банальнасьці і простыя адказы. І алхімік узяўся за працу.
сьверб над верхняй губой, і дарэмна яна ўглядалася перад сном у люстэрка – гэта трэба было рабіць сёньня з раніцы. У роспачы Вераніка паспрабавала выдаліць паскудзтва, і паскудзтва не марудзячы адгукнулася, імгненна вырасла амаль удвая. Зырка-чырвоны грыбок на дагэтуль такой беззаганнай лініі, ён адразу ж стаў цэнтрам Веранікі, яе сэрцам, яе мозгам, скопішчам усіх яе праклёнаў і няўдачаў.
важна ня хто ты, а адкуль.
“Аддам жыцьцё за Радзіму!” – казаў ён мне з выклікам, “Аддам радзіму за жыцьцё,” – адказваў я
Абагульнены вораг заслугоўвае сьляпой нянавісьці. ... нас забіваюць у той момант, калі мы для забойцаў: ня “ён” ці “яна”, – проста “яно”.
ад улады мне было трэба ня так ужо шмат: па сутнасьці, толькі аднаго – каб яна ня ведала пра маё існаваньне.

Самае моцнае літаратурнае уражанне апошняга часу. Прыўкрасная кніга!
Вераніка, галоўная гераіня, памірае. Мы бачым яе цела ў не зусім натуральнай паставе. І аўтар быццам пачынае прэпараванне. Гісторыю жыцця Веранікі ён распавядае праз яе цела. Вось валасы Веранікі. За іх так балюча торгаў яе сакурснік. Яны з-за ветра прыкра набіліся ў рот на мітынгу. Іх любіў мыць яе палюбоўнік. Яны хавалі яе не надта прыгожыя вушы. Свая гісторыя ў ног Веранікі, яе зубоў, грудзей, жывата.
Вераніка - увасабленне цялеснасці. Яе персанаж амаль цалкам пазбаўлены таго што можна назваць душой, ці напрыклад, схільнасцю да рэфлексіі сябе і свету. Яна існуе, як прыгожая жывёла. Тое, што адбываецца па-за целам, яе мала цікавіць.Нязгодныя з уладай "фашысты", лагера для ворагаў народа, арышт уласнага брата, святочныя мітынгі с песнямі, пляскамі і сцягамі - усё гэта толькі дэкарацыі, якія мала значаць для Веранікі. Жахліва мала значаць.
Як шыбеніца на карціне Брэйгеля для тых вяскоўцаў, што танцуюць побач. Шыбеніца для іх - звыклая частка пейзажу. Яна стаіць, дзе стаіць, ужо наццаць гадоў. Так, часам на ёй хтосьці боўтаецца, але да іх гэта амаль не мае дачынення. Проста такія дэкарацыі выпалі на іх долю. Ды й для сарокі шыбеніца - месца адпачынку, не болей.
Але я ўжо не магу не заўважаць шыбеніцу. Я не хачу танцаваць побач.

"Аддам жыцьцё за Радзіму!" — казаў ён мне з выклікам, "Аддам радзіму за жыцьцё," — адказваў я...

...яна зачыняла дзьверы ў пакой, ставіла касэту й клалася ў музыку, як у труну...

Усе мы прагнем валодаць нечым, і калі разумеем нарэшце мізэрнасьць таго, чым можам валодаць насамрэч, мы толькі мацней абдымаем тое, што сапраўды належыць нам: нашае цела.













