
Ваша оценкаЦитаты
xbohx28 января 2013 г."Аддам жыцьцё за Радзіму!" — казаў ён мне з выклікам, "Аддам радзіму за жыцьцё," — адказваў я...
4184
xbohx28 декабря 2012 г....яна зачыняла дзьверы ў пакой, ставіла касэту й клалася ў музыку, як у труну...
4158
xbohx28 января 2013 г.Усе мы прагнем валодаць нечым, і калі разумеем нарэшце мізэрнасьць таго, чым можам валодаць насамрэч, мы толькі мацней абдымаем тое, што сапраўды належыць нам: нашае цела.
3103
xbohx10 января 2013 г.Сьмерць рэдка бывае імгненнай. За пэрыяд да васьмі хвілін гіне кара галаўнога мозгу. Падкоркавыя цэнтры й сьпінны мозг жывуць даўжэй дзякуючы глікалітычнаму тыпу абмену. Косны мозг захоўвае сваю жыцьцяздольнасьць да чатырох гадзін, а апорныя тканкі — скура, сухажыльлі, мышцы, косткі — да сутак. Але доктар, той, які ставіць кропкі ў гісторыі хваробы, слухае толькі сэрца. На ўсіх іншых радыёхвалях сёньня адна рэкляма.
386
xbohx2 января 2013 г.Рэч у тым, што паводле фашыстоўскай вэрсіі, гісторыя нашай белай краіны налічвае ўжо пяць стагодзьдзяў. <...> Але ж большасьць лічыць, што краіне ўсяго пару дзясяткаў гадкоў. На чыім я баку? Ні на чыім, бо ведаю: гэтая краіна нарадзілася разам са мной , са мной і адыдзе ў нябыт.
393
xbohx2 января 2013 г.На нашым гербе трактар, а наш сьцяг белы: вось вам эканоміка, а вось вам зьнешняя палітыка.
382
xbohx27 декабря 2012 г.Я пазіраю на дзьверы, там на шыльдзе - гадзіны, калі яна прымае. Яна - улада, яна ня можа размаўляць з народам увечары або, крый божа, уначы, толькі зь дзесяці раніцы да гадзіны дня й пасьля перапынку на абед зь дзьвюх да шасьці. Вельмі зручна й справядліва. Улада ня можа дазволіць сабе гутарыць зь людзьмі ў прыцемках, народ мусіць мець магчымасьць зазірнуць у яе бесстароньнія беспартыйныя вочы. Яна ў гэта заўсёды верыла.
379
xbohx28 января 2013 г....напісала яна на гэтай сьмешнай сваёй лацінцы, якой у яе краіне бракуе, як калісьці бракавала ежы.
256
xbohx28 января 2013 г....радзіма — абсалют, хвалі яе — і цябе абвінавацяць у празьмернай, зьдзеклівай стараннасьці, аблай яе — і цябе залічаць у здраднікі.
259