
Ваша оценкаЦитаты
goldfish1921 декабря 2022 г.— Ну, як жа вы жывяце? — пытала яна гасцей. У яе голасе чулася шчырае спачуванне і засмучэнне.
— Ды жывём так, што дай Божа: то скокам, то бокам, то часам з квасам, парою з вадою,— адказаў Лабановіч.
0576
goldfish1921 декабря 2022 г.Читать далее— Ведаеце, Мікіта Аляксандравіч, я прабаваў пісаць і па-руску і па-беларуску — ёсць такое моцнае жаданне. Ды сам я адчуваю, што па-руску пісаць мне цяжэй і напісанае выходзіць нязграбна. Апроч таго, руская мастацкая літаратура такая багатая, што пракласці сабе дарогу на гэтым шляху цяжка. I як моцна трэба напісаць, каб напісанае табою чыталі з цікавасцю пасля Пушкіна, Лермантава, Крылова, Гогаля! Пісаць мне па-беларуску шмат лягчэй і прасцей, бо сваё роднае, матчына слова мацней закранае струны сэрца. Даруйце мне такі кніжны выраз. Дарогі ж для напісанага беларускаю моваю не было. У выніку ўсяго гэтага я адчуваў горкі смутак. I сапраўды: навошта пісаць, калі напісанае табою не дойдзе да сэрца людскога?
Лабановіч гаварыў шчыра, хвалюючыся, а таму і гаворка яго была блытаная, няроўная, нібы ішоў п'яны або кульгавы чалавек.
0587
goldfish1921 декабря 2022 г.Читать далееЛабановіч пачаў крыху трывожыцца. Янка дастаў з бакавой кішэні ліст паперы, сеў бліжэй да цьмяна гарэўшай лямпы. Да яго падсеў і Лабановіч. Угары на разгорнутым лісце паперы былі напісаны ад рукі, а потым адбіты на шапірографе два словы: «Таварышы настаўнікі!» А далей ішоў тэкст звароту:
«Група нашых таварышаў-настаўнікаў, якія сабраліся летам гэтага года ў сяле Мікуцічы для абмеркавання сваіх прафесіянальных інтарэсаў, асабістых і школьных, зволена з настаўніцкіх пасад бяздушнымі чыноўнікамі-бюракратамі. Ні расследавання, ні суда над імі не чынілі, угледзеўшы, як відаць, у сходзе настаўнікаў бунтарства і крамолу. Мы самым катэгарычным чынам пратэстуем супраць такой паліцэйска-бюракратычнай расправы над нашымі таварышамі і калегамі. Мы зварачаемся да ўсіх настаўнікаў Мінскай губерні — выказаць самы рашучы пратэст з поваду расправы над нашымі калегамі. Пасады зволеных настаўнікаў аб'яўляюцца пад байкотам. З пачуцця таварыскай салідарнасці ніхто з настаўнікаў не павінен займаць месцы зволеных таварышаў, каб не пераходзіць у лагер іх ворагаў».
Унізе было напісана:
«Ад групы настаўнікаў Мінскай губерні».
0569
goldfish1921 декабря 2022 г.— Ну, вось бачыш, Янка, афарызм не горшы за шніцлераўскі. Толькі не зусім арыгінальны: нешта падобнае сказана ў Ібсена.
— Ну, што ж,— сказаў спакойна Янка.— Жабрак жабраку відзён па кійку.
0476
goldfish1921 декабря 2022 г.— Здорава засвоіў ты евангельскую навуку, — пажартаваў Лабановіч.
— Без Бога ні да парога.
0472
goldfish1921 декабря 2022 г.–– Трымайся, Янка, нас яшчэ лёсы невядомыя чакаюць. Падаць духам не будзем!
–– Не будзем!..— падхапіў Янка.— Мы яшчэ пакажам, што такое «агаркі-санкюлоты» — сцеражыцеся, багацеі, бедната гуляе!
Пасля таго як настаўнікаў павыганялі са школы, яны называлі сябе «агаркамі», гэта значыць людзьмі, выкінутымі за парог жыцця.
0425
goldfish1921 декабря 2022 г.— Бачыш, Янка,— сказаў Лабановіч,— а ты нядаўна гаварыў, што нікудышныя мы людзі. А вось Шварц ставіцца з павагаю да нас. А гэта, дружа, значыць, што мы нешта важым.
— Не ведае Шварц, што «в нашем кармане вошь на аркане»,— заўважыў Янка.
0408
goldfish1921 декабря 2022 г.— Кепскі з мяне божы служка,— жартам адказаў Лабановіч.
— Вельмі добрым і не трэба быць. Не дужа ўдавайся ў святасць, бо лішняга і свінні не ядуць, але і лайдаком празмерным не трэба быць, а так сабе: сярэдзінка на палавінку. А ўрэшце як сабе хочаш,— заключыў баця, махнуў рукою, падняўся і пасунуўся ў папоўскія харомы.
0405
goldfish1921 декабря 2022 г.Читать далее— Усё здарылася раптоўна і нечакана,— панізіў голас Садовіч.— Мы і варту былі паставілі, ды знялі, не ў часе заспакоіліся. Але, таварышы, покі мы жывы, мы не згорнем бездапаможна сваіх крылляў, будзем весці барацьбу далей — за нашу волю, за зямлю, за нашы людскія правы. Ёсць на свеце праўда і справядлівасць — перамога будзе за імі. Рэвалюцыйны рух не спыняецца. Да нас далятаюць, і штораз грамчэй, галасы змагароў-рэвалюцыянераў з падполля, з цёмных руднікоў сібірскай катаргі, ад людзей, змушаных пакінуць сваю радзіму, але не парываючых з ёю святой сувязі. Усё мацней разносіцца па зямлі голас волі, заклік да барацьбы з царскім самаўладствам. I гэты голас гаворыць нам: Гарапашнікі! Пралетарыі ўсіх краін, яднайцеся! Гуртуйце сілы! Сіла ж у нашай злучанасці — усе за аднаго і адзін за ўсіх! Цешыцца царскае самаўладства, што прыдушыла рэвалюцыю. Мы ж напомнім яму: цешыўся старац, што перажыў марац, ажно ў маю нясуць яго да гаю.
Няхай жыве і не заціхае барацьба за шчасце працоўных людзей!
Няхай жыве рэвалюцыя!
Настаўнікі, а за імі і мікуціцкія сяляне заспявалі:
Смело, товарищи, в ногу!
0411