
Ваша оценкаЦитаты
AnasteishaChesh6 августа 2017 г.«Цьфу! Якая гэта агіднасць! - думаў далей малады настаўнік. - Жывеш, складаеш планы, чагось шукаеш, чагось дабіваешся, спадзяешся, а прыйдзе час - і ты будзеш труп, гніль, спажытак чарвей».
110K
Andy_by2 мая 2013 г.Читать далееІ наогул, каб да ўсяго падыходзілі свядома. У гэтым абуджэнні крытычнае думкі Лабановіч бачыў пачаткі таго вялікага сацыяльнага зруху, які павінен пралажыць прасторную дарогу да новых форм жыцця. Бо калі чалавек пачне разважаць, дашуквацца прычын таго стану, у якім ён знаходзіцца, ён напэўна не пагодзіцца са сваёю доляй і будзе старацца адваяваць сабе лепшае месца на свеце. І калі ў чалавека раскрыюцца вочы, ён сам сабе выбера дарогу і сам за сябе будзе несці адказ. Навязваць жа людзям сваю волю, вымагаць ад іх, каб яны рабілі іменна так, а не іначай, мы не маем права, бо хто можа паручыцца за тое, што мы не памыляемся? Гэтым і тлумачыцца той факт, што розныя правадыры, якія захоплівалі жарам свайго пераканання людскі натоўп і вялі яго за сабою, - вялі толькі да тае граніцы, ад якой пачыналіся перашкоды. Натоўп не разумеў гэтых перашкод, адольваць іх у яго не было ахвоты. На гэтым пункце вынікалі непаразуменні. Правадыр з гарчэчаю ў сэрцы казаў: «О сляпы, нікчэмны натоўп, статак жывёлін!» А натоўп крычаў: «Ты - ашуканец! Пабіць цябе каменнямі!»
111,6K
rytko9312 января 2025 г.Выпаўненне аднае школьнае праграмы яго не здавальняла, і сваё галоўнае назначэнне як настаўніка Лабановіч вызначаў так: абудзіць у вучнях і выклікаць да дзеяння крытычны розум, каб да кожнай з’явы і факта яны падыходзілі з пытаннямі — як выніклі? у чым іх прычыны? I, наогул, каб да ўсяго падыходзілі свядома.
0295
sandoraily29 декабря 2024 г.А ўсё ж такі гэта каханне ёсць нейкая хвароба, боль і пакута. Яно захапляе ўсяго, не дае спакою, параджае нейкія няясныя парыванні і вялікі смутак.0221
sandoraily29 декабря 2024 г.«А што такое смерць? Момант – і больш няма. Тады і думаць аб смерці не прыйдзецца, і нічога чалавеку не трэба будзе», – разважаў ён.0206
sandoraily29 декабря 2024 г.І трэба, наогул, зазначыць, што ніхто, як простая сялянская душа, не патрапіць так знайсці тыя добрыя словы і выразы, што гаюча ідуць да другой душы, каб уцішыць і заспакоіць яе раны. Скуль жа бяруцца гэтыя сілы, гэтыя ўласцівасці душы? Напэўна, з крыніц свайго гора і цяжкага змагання з жыццём за людскія правы, з гэтай цэльнасці наіўнай веры ў справядлівасць расплаты на тым свеце за ўсе пакуты на зямлі.
0203
sandoraily29 декабря 2024 г.Пачуванне ж ёсць папярэднік розуму ў доследах і вызначэннях сутнасці рэчаў.0204
sandoraily29 декабря 2024 г.Гэта бязмежнасць зацірала зямлю, і яна гублялася ў ёй, як малюсенечкая пылінка. А якім малазначным, непрыметным з’яўляўся чалавек, яго клопат, яго штодзённыя драбніцы жыцця!0203
sandoraily29 декабря 2024 г.Адно толькі шкада, што наша жыццё несуразмерна малое для таго, каб начытацца гэтай кнігай.0193