
Ваша оценкаЦитаты
xbohx14 ноября 2025 г.Дальбог, у кожнага беларуса (нават памерлага) ушыты лічыльнік «сутак» сяброў і блізкіх. Ён пачынае цікаць у галаве ад моманту затрымання, нібы кухонны таймер. А потым бадзёрае «дзынь» звястуе, што зараз адчыняцца дзверы ізалятара.
350
xbohx14 ноября 2025 г.— Паедзеш да мяне мыцца! — аўтарытарна абвесціў Аркадзь. — Бо, Якубік, пасля аднаго адматанага тэрміну цябе чакае яшчэ адзін сіметрычны, які матае кожны жыхар гэтага горада штолета, незалежна ад учыненых правінаў і ступені лаяльнасці кіроўнаму рэжыму. У вас з бабай Ханяй учора адключылі на чатырнаццаць сутак гарачую ваду!
241
xbohx14 ноября 2025 г.— Сынку, сёння зранку я прыдумала новую духоўную практыку. Яна такая: чытаць «Ойча наш» кожны раз, калі бачыш, як па праспекце едзе аўтазак або бусік з зацямнёнымі шыбамі.
— Дапамагае?
— Ну, прынамсі, увесь дзень твая галава будзе занятая зграбнымі, бездакорнымі словамі, — адказала мама Стэфа, мая старая мама.
230
xbohx14 ноября 2025 г.Камароўка, як заўжды, лечыць раны на сэрцы і душы шляхам яшчэ большага ачмурэння галавы, а наўзамен бярэ за гэта дурныя грошы.
231
xbohx14 ноября 2025 г.З пэўных часоў жыхары здымаюць нумары кватэр, каб у выпадку візіту спецслужбаў у супрацоўнікаў органаў дадалося працы.
228
xbohx14 ноября 2025 г.Плакат анансаваў «Першы ў гісторыі сусветнага баскетбола матч паміж прадстаўнікамі жаночай і мужчынскай зборнай РБ». Праз байкот сусветных федэрацый беларускі спорт меў намер заняцца перакрыжаваным апыленнем. Вынік гэтага матча быў ясны ад пачатку, бо ўсё ж баскетбалісты супраць баскетбалістак — гэта як мірны пратэст супраць амапаўцаў.
224
Niaura17 июня 2025 г.… музыкі сталі размаўляць міжсобку на вузкапрафесійныя тэмы: колькасць выпітага перад канцэртам…
269