
Современная белорусская литература: что читать? | Сучасная беларуская лiтаратура: што чытаць?
Morrigan_sher
- 354 книги

Ваша оценка
Ваша оценка
Беларускацэнтрычны дэтэктыў з відавочнай інтрыгай, якая раскрываецца напрыканцы сюжэта. Яркія героі з запамінальнымі мянушкамі (Камароўская Прымадона, Любка-кнігалюбка, etc.) паказваюць, што аўтар(ы) падышлі да тэксту з густам – смакоцце! Агулам мова і стылістыка твора адрозніваецца багаццем мовы, метафарычных зваротаў, афарызмамі, гумарам. Онімы Мінска і яго ваколіц таксама ствараюць пэўную гарадскую атмасферу.
Такі добры сучасны беларускі дэтэктыў: і інтрыга, і дэтэктыў у вобразе галоўнага героя Якуба, і злодзей. Не без рэфлексіі і ўнутраных разваг пра падзеі нядаўна мінулых гадоў. Здаецца, у сучасным белліце без гэтага аніяк.
Добры тэкст, мае быць прачытаным, у моманце часта не магла адарвацца. То раю!

Дальбог, у кожнага беларуса (нават памерлага) ушыты лічыльнік «сутак» сяброў і блізкіх. Ён пачынае цікаць у галаве ад моманту затрымання, нібы кухонны таймер. А потым бадзёрае «дзынь» звястуе, што зараз адчыняцца дзверы ізалятара.

— Паедзеш да мяне мыцца! — аўтарытарна абвесціў Аркадзь. — Бо, Якубік, пасля аднаго адматанага тэрміну цябе чакае яшчэ адзін сіметрычны, які матае кожны жыхар гэтага горада штолета, незалежна ад учыненых правінаў і ступені лаяльнасці кіроўнаму рэжыму. У вас з бабай Ханяй учора адключылі на чатырнаццаць сутак гарачую ваду!

— Сынку, сёння зранку я прыдумала новую духоўную практыку. Яна такая: чытаць «Ойча наш» кожны раз, калі бачыш, як па праспекце едзе аўтазак або бусік з зацямнёнымі шыбамі.
— Дапамагае?
— Ну, прынамсі, увесь дзень твая галава будзе занятая зграбнымі, бездакорнымі словамі, — адказала мама Стэфа, мая старая мама.
Другие издания
