
Ваша оценкаЦитаты
My_1 сентября 2016 г.Уначы чалавек адчувае сябе самотным. Удзень у яго процьма справаў. Ён кіруе машынай. Зарабляе грошы. Ці не дае іх у сябе адабраць. А потым настае ноч. І шчаслівыя засынаюць. А ўсе астатнія – не.
5173
My_29 августа 2016 г.…ёй крыўдна за гэтых людзей і за Вальку – за ўсіх, хто ўсе свае жыццё працаваў з восьмай да пятай, але так і не атрымаў магчымасці на адкладзеныя грошы купіць – не, не “Ферары” ці “Бэнтлі”, а звычайную дызельную “Джэту”. Альбо – квіткі ў Францыю, каб пабачыць Версаль. Або пераехаць, нарэшце, з інтэрната ва ўласную аднапакаёўку. Прычым не на праспекце Кутузава ў Маскве, а ў чортавых Малмыгах!
5478
My_26 августа 2016 г.Я думала, гэта дэтэктыў. А гэта пра тое, як людзі працуюць. Калі б у нас хто напісаў, як наш калгас “Зара” працуе – бухгалтэрыя, дастаўка камбікорму, пасяўная, КэЗээС, вы б змаглі такое чытаць? Вось і я засынала праз старонку.
5164
My_25 августа 2016 г.Читать далееЗамест таго, каб ветліва выслізнучь з абдымкаў і ціха растлумачыць, хто такі мужчына, як Віктар Паўлавіч Чачуха, пры ўсей яго прывабнасці і перспектыўнасці, пры ўсей яго пасадзе і “Волзе”, пры ўсей яго адпрасаванай кашулі і дыску Romantic Collection Vol.3, не можа зацікавіць Ясю ані цяпер, ані ў будучыні праз несупадзенне інтарэсаў, жыццевых мытаў і набору прачытанных кніг, і што яна зычыць яму шчасця, пухлых дзетак і лепшай за яе жонкі, дык вось, замест гэтай ужо нават прамоўленай сабе спакойнай і ўзважанай адмовы яна раптам адштурхоўвае прадстаўніка раеннай адміністрацыі і крычыць яму ў твар…
5168
My_25 августа 2016 г.Псіхалагічна самае складанае ў інтэрнацкім жыцці – гатаванне пяльменяў на грамадскай кухні і паяданне іх за агульным сталом. Смятана, здабытая за камунальнай лядоўні, паспявае прапахнуць – ад яе тхне часныком з сала, шматок якога прыладжаны чужой рукой паверх адкрытага слоіка; бывае, яна набраняе пахам дыму – значыць побач паклалі бужаніну; але найчасцей яна мае легкі водар салаты аліўе с сталоўкі, пластыкавае вядзерца з якой Валька па-суседску горне бачком да ейнага слоіка.
5154
My_25 августа 2016 г.Выканкам – дакладная копія мінскага гарвыканкама, такі ж шэры савецкі функцыялізм, за адным выняткам – чатыры паверхні будынка кудысьці падзеліся, магчыма – сышлі пад асфальт у сувязі з ужо згаданай праблемай магутнага зямнога прыцягнення.
5152
My_25 августа 2016 г.Я –студыезус, апошні філамат сярод філарэтаў. Б’юся ілбом аб гранітную парту гістфаку, але парта не адказвае ўзаемнасцю.
5149
Xartym2 августа 2016 г.Дабрацца да Возера Радасці вельмі проста - трэба сесці ў човен і плыць ад Возера Сненняў па дыяганалі, але галоўнае - не спяшацца і не збіцца з дарогі, іначай трапіш у Lacus Doloris - Возера Смутку, адкуль вельмі складана выплысці, бо ў смутку загразаюць вёслы, увесь час хочацца спаць і апускаюцца рукі.
5166
Xartym2 августа 2016 г.Уздоўж калідора вывешаныя партрэты пераможцаў конкурса “Валадар сяла” – спалоханыя загарэлыя людзі ў аднолькавых пінжаках, і, прыгледзеўшыся, яна заўважае, што пінжак насамрэч адзін – яго, падобна, выдавалі перад здымкамі фатографы, таму на адных “валадарах” гарнітурчык вісіць, на іншых – ледзь сыходзіцца.
5143
