
Ваша оценкаЦитаты
xbohx2 февраля 2018 г.Любы ідэолаг ведае, што калі ў дзяржаве людзі даведзеныя да адчаю, жывуць у страху сказаць штось не тое і згубіць апошняе, яны ахвотна ўцягваюцца ў масавыя гульні. Радуюцца відовішчам і перажываюць за выдуманых герояў, замест таго каб спрабаваць выправіць сваё жыццё.
4191
xbohx2 февраля 2018 г.Урэшце, што такое ўсё наша жыццё, як не фанфік — нязграбныя спробы напісаць свой лёс па упадабаным узоры.
4232
xbohx9 февраля 2018 г.Мы творчыя людзі. Для нас норма пачынаецца там, дзе заканчваецца звычайнае.
3159
xbohx2 февраля 2018 г.Усе ўтопіі застаюцца прыгожымі, пакуль якісьці фанатык не пачне іх увасабляць.
3136
xbohx2 февраля 2018 г.Чалавек застаецца чалавекам, толькі калі ён здольны напоўніцу адчуваць, перажываць, а галоўнае, суперажываць, а гэта немагчыма без увесьчаснай барацьбы звера і анёла ў душы, без усведамлення, што кожнае імгненне можа быць апошнім, і тады нічога не выправіш.
3132
ajl92 июня 2025 г.Хто выдумаў, што беларусы русявыя? Сапраўды светлыя валасы сустракаюцца рэдка. І тое яны збольшага плён хімікалій. Мімікрыя характарных паненак пад рахманенькіх. Бландынка я, не бойся, падыходзь, ты дакладна разумнейшы!
263