
Ваша оценкаЦитаты
arweenushka21 августа 2023 г.Читать далееУ мяне бульба расце па прынцыпе «адзін мех закапау - адзін выкапау, ніводная не прапала». То бок вельмі пагана.
Толькі закапаць - мала. Яшчэ троба палоць, збіраць і травіць жукоў. Потым усе адно зарасце хмызняком - то касіць. Я прыкінуў, што сёлета ўраджаю не будзе, і вырашыў не капаць.
Пазваніла маці.- Як гэта не капаць?
- Тупа не капаць.
- Пасадзіў - і не капаць?
- Не капаць.
- Цю--ю... Я прыеду і пакапаю.
- Едзь і капай, калі табе няма чаго рабіць.
Прыехала. 100 км. Выкапала два мяхі чарвівай бульбы.- Во, - кажа.
Беларусы падзяляюцца на тых, хто любіць стаяць ракам на бульбяным полі, і тых, хто здаўся. Я знаходжуся на мяжы.
Восенню здаюся. Кажу:- Усё, ніколі! Ніводнай! Нідзе!
Вясной прыходзіць думка: «Ну, адно вядро ж трэба, каб малодзенькая на стале была». Затым - другая думка: «Дзе вядро, там і два». Пасля - трэцяя думка: «А мо сёлета вырасце?». І - самая паскудная - чацвёртая:
«Ай, а што, як не бульбу? Няхай трава расце? От тут шчэ месца е тут.
І тут. І тама. Бульбачка - мая прэлесць. Трэба сваё мець. Няма бульбы - то нічога няма».
Усё, капец. Пасля чацвёртай думкі ты ужо прапашчы чалавек. Бульба -гэта наркотык.
Скажыце, дзе сустракаюцца ананімныя мазахісты. Я запішуся на курсы. Я хачу пра гэта падумаць цяпер, пакуль у мазгі не трапіу крухмал.- Мяне завуць Андрусік Іванавіч. Мне 32. Я ведаю, што бульбу прасцей купіць, але вясной не змагу спыніцца.
1120
imaginative_man26 февраля 2023 г.Усе гэтыя эміграцыі — гэта вандроўкі па свеце ў гаршках і на газетках. На маю думку, ёсць толькі два выйсці: быць хвояй тут ці стаць кактусам там.
1139
ViktoriolyaSolomko10 января 2021 г.Выявілася, што Самары не толькі да Лас-Вегаса было далёка – ёй было далёка да Шабаноў.
Хочаш перайсці дарогу – спадзявайся толькі на свайго анёла. Расія запусціла ў космас ракету з Гагарыным, а самарцы па вечарах запускалі з вокнаў пакеты са смеццем.
1444
ViktoriolyaSolomko10 января 2021 г.Княгіня запрасіла мяне на танец. Тое, што яна княгіня, было заўважна і без словаў. Я на развітанне сказаў:
– Мы никогда не встретимся, и мне очень жаль.
А яна адказала:
– Мой милый, не жалей о том, что тебе не принадлежит. Береги то, что твоё по праву.
1438
Stsiapan_Alkhimovich20 декабря 2020 г.У цягніку я заўсёды трапляю ў эпіцэнтр храпучых мужыкоў. Яны сапуць і пярдзяць, а у мяне тонкая душэўная арганізацыя.
1382
WolfsSeele16 мая 2020 г.Я зразумеў, што добрая жонка - тая, што з вады і мукі можа зрабіць блін, а не верш пра страказу. Усё чотка: яна - блін, я - табурэт. І ніякіх ямбаў і харэяў.
Каб даіла казу, трэба шукаць такую жонку, якая любіць пах палыну, а не лаванды.1441
korrica11 октября 2019 г.Читать далееМне думаецца, што няма ніякага жыцця пасля смерці. Хочацца верыць у яго, але вера ёсць страхам. Колькі свечак ні запалі, колькі кадзілам ні махай, а людзі знікаюць назаўсёды.
Мама кажа:
— Налі свежай вады бацьку.
Я наліваю. Але не бацьку. А каб працягваць адчуваць яго прысутнасць. То нам вада.
Крыжы, помнікі, Дзяды, Радаўніцы патрэбныя толькі жывым — каб не адчуваць сваёй адзіноты, какб спаздявацца, што пасля смерці будзе працяг. Але працяг адзін: цела згніе і дасць перагной дрэвам, у галінах якіх будуць жыць птушкі.
Не, пэўна, ёсць у целе і нейкая жыццёвая энергія, якую называюць душой, якая не ўмірае, але пасля смерці цела энергія не можа ўсвядоміць сябе. Гэтая энергія не можа падумаць: «От я і ўмёр». Каб падумаць, патрэбныя мазгі.
Я, пэўна, зараз ізноў кагосьці пакрыўджу, але мне думаецца, што ўся заклапочанасць сваёй душой ёсць эгаізмам.
Усё, што засталося пасля бацькі, — гэта мы з братам і памяць. От і ёсць бацькава жыццё пасля смерці. Людзі, якія ўчора хацелі набіць мне морду, прыходзяць і кажуць:
— Твой бацька харошым чалавекам быў. Дзякуй.
Яны дзякуюць проста так — за тое, что я яго сын. Яны паціскалі руку і сыходзілі ў сваю шэрую будзённасць. Бацька памёр, але пакінуў мне разуменне, як трэба жыць, — каб людзі з тваёй вёскі сказалі: «Дзякуй». Не начальнік у офісе. Не блогеры. Не калегі. А менавіта гэтыя простыя людзі. Калі яны не кажуць «дзякуй», значыць ты тут не жыў, а калі жыў, то дарэмна. От і я напісаў вельмі шмат непатрэбных слоў. Я атрымаў за іх лайкі, але не пачуў «дзякуй» тут. У сваім Прудку.
Цяпер я буду думаць пра тое, каб пасля сыходу маім дзецям не сорамна было людзям у вочы глядзець, а не пра тое, каб мая душа спявала ў нябёсах.1464
