
Ваша оценкаЦитаты
xbohx20 октября 2023 г.Жыві тым, што ёсць. Прыспешваючы заўтрашні дзень, мы набліжаем да сябе змрок магілы.
3759
xbohx20 октября 2023 г.Жанчыну не падманеш. Ёсць у жанчын таемны ўнутраны голас, які можа да часу спаць, закалыханы мужчынскай пяшчотаю і ўвагай, быць бесклапотным, як вясновы матылёк ці ручаёк, але варта мужчыну ў слове, у руху, у жэсце хоць на драбніцу стаць халаднейшым, сушэйшым, даць адчуць, што ён расчараваўся ў абранніцы або стаміўся ад яе, як голас гэты пачынае біць ва ўсе званы жаночай душы — трывога! трывога! трывога! І тады ціхая жанчына робіцца львіцай, робіцца арліцай.
3666
xbohx20 октября 2023 г.Ды, пэўна, так яно і вядзецца здавён, што свае б'юць балючэй, бо ведаюць, куды ўдарыць, як ударыць, ведаюць, якіх балячак ты асабліва не любіш.
3583
xbohx20 октября 2023 г.Чалавек асабліва на задумваецца, дзеля чаго ён нарадзіўся на свет. Не ён першы, не ён апошні. Былі дзяды-прадзеды, будуць праўнукі. Гэтак жа сама, як людзі, нараджаюцца і праз нейкі час знікаюць назаўсёды пакаленні птушак, дрэў, грыбоў... Усё злучана, звязана, знітавана між сабою. Паспрабуй хоць карэньчык вырваць з гэтай бязмежнай велічнай пушчы!
1236
xbohx20 октября 2023 г.І ўсё-ткі мудрае слова мацнейшае за меч. Меч кароткі. Слова доўжыцца ў людскіх пакаленнях.
1220
