Жанчыну не падманеш. Ёсць у... «Меч князя Вячкі»

  • Аватар пользователя
    xbohx
    20 октября 2023

    Жанчыну не падманеш. Ёсць у жанчын таемны ўнутраны голас, які можа да часу спаць, закалыханы мужчынскай пяшчотаю і ўвагай, быць бесклапотным, як вясновы матылёк ці ручаёк, але варта мужчыну ў слове, у руху, у жэсце хоць на драбніцу стаць халаднейшым, сушэйшым, даць адчуць, што ён расчараваўся ў абранніцы або стаміўся ад яе, як голас гэты пачынае біць ва ўсе званы жаночай душы — трывога! трывога! трывога! І тады ціхая жанчына робіцца львіцай, робіцца арліцай.

    like3 понравилось
    711