
Ваша оценкаРецензии
alesya_vinovarova3 июля 2020 г.Прысуд Вайне
Читать далее“Вайна, што пазбавіла дзяцінства” – скразны матыў творчасці Віктара Казько, які застаўся сведкам тых падзей, не нашага ўжо жыцця. Аповесць “Суд у Слабадзе” не будзе выдумкай, хутчэй, мне б хацелася папрасіць Вас уявіць сябе прывідам, што назірае за сапраўднасцю таго часу.
“Дзеці-донары. Людзі – вампіры” – быццам бы назва сярэднявечнай жахалкі для дарослых, у якую Вы патрапляеце, але назва, ператвораная ў жыццё і спробу зазірнуць глыбей. І пачынаецца Вашая жахалка так:
“Неба плавілася. Неба гарэла і палала. Рушылася сонца…”.Час пасляваенны. Дзіцячы дом, дзе Колька Лецечка – падлетак, які не памятае мінулага, не шукае будучыні. Так жыве ён дзіцячым жыццём, напоўненым сонцам, каханнем, сяброўствам і …не дзіцячым адчуваннем хуткае смерці, цяжарам нязведанасці, непасрэднасці, якая, мацнейшая за самы справядлівы суд, агучвае сваё рашэнне над дарослымі.
Праўда, якую раптам пазнае хлопчык, знішчае, ламае і без таго слабое дзіцячае сэрца, падзяляе жыццё на два полі, пакідаючы сам-насам. Дзень вызвалення для яго стане днём уласнай смерці, якая наканавана была яшчэ з таго самага палаючага неба. Здавалася, што гэтае вызваленне душы з цела куды больш радаснае і лёгкае за дзіцячы ўспамін дарогі, усцеленай мёртвымі, па целах якіх едуць і едуць машыны. Там дзе чорнае сімвалічна смерці, а белае жыццю, там, дзе існаваў падзел – было ў свядомасці хлопчыка зламана чалавекам у чорнай форме, які вырываў з рук маці немаўля, і чалавекам у белым халаце, трымаючым шпрыц. Яны адбіралі жыццё.
«Свет пафарбаваны ў два колеры: сіні і чырвоны. Ёсць яшчэ трэці ў ім колер, колер туману, бела-малочны. Але гэта не колер жыцця, гэта правал, гэта бездань, у якую ён трапіў і якая паглынула яго, пачала жэрці яго з той хвіліны, як ён стукнуўся аб кузаў машыны. Дзень патух, забяліўся малаком, зацерусіўся імжой, яго зжэр гэты малочны колер. Малочная шэрань туману паплыла, агарнула яго, зжэрла яго рукі, ногі, цела».Вайна патрабуе ахвяр. І нават бязвінных – ад гэтага яшчэ больш трапечацца сэрца, яшчэ мацней распальваецца крыўда да несправядлівасці жыцця. Чалавечы суд над карнікамі ў пэўным разуменні тут становіцца бессэнсоўным – гэта суд над тымі, ад каго ўжо пры жыцці патыхала мерцвячынай. Куды важнейшым паўстае пытанне да прысуду самой Вайне: яна ніколі не наблізіцца да прызнання віны, да асуджэння самое сябе, будзе "выкpyчвацца, xiтpaваць, пoўзaць, вытapгoўвaць cвaё жыццё... ".
“Суд у Слабадзе” – гэта чалавечае намаганне выправіць сваю ўласную свядомасць, задаць пытанні самім сабе і, шукаючы адказаў, вынесці прысуд той Вайне, што не павінна паўтарыцца.2911
AlenichkaK21 декабря 2021 г.Што ж такое чалавек, ці ёсць мяжа яго брыдотам і мярзотнасцям?
Читать далее"Э, Лецечка, ды ты хутка памрэш..."
"Што ж такое чалавек, ці ёсць мяжа яго брыдотам і мярзотнасцям?"
"Нават дзіва брала, колькі ў яго маленькім целе гарачай чырвонай крыві, ёю можна было б затапіць, заліць увесь свет, ёю можна было захлынуцца ўсяму свету."
"Нельга яму болей жыць, нельга жыць з яго памяццю, з тым, што ён ведае аб людзях, таму што ў кожным чалавеку ён будзе бачыць тую чорную малпу, у кожнай чалавечай руцэ, якая працягнута да яго нават з мэтай абараніць яго, ён будзе бачыць змяю, у медыцынскім шпрыцы, які цяпер ратуе яго, лье ў яго жыццё, яму кожны раз здаецца джала змяі. Сіні і чырвоны фашысцкі кіндэрхайм (детский дом) забіў яго."
Есть у меня в телефоне папка с книгами. Она так и называется "Книги для меня". Это просто список книг, которые я ощутила через названия, интуитивно почувствовала, и постепенно читаю. Суд у слабадзе - одна из них.
Небольшая повесть, но столько в ней грязной, болезненной, колючей правды. Боли народа, переданной глазами 17-летнего юноши Кольки.
Жил-был мальчик, как его раньше звали неизвестно, а когда привезли в детский дом, дали имя Колька.
Да только Колька не помнит, что был в его жизни уже другой детский дом. Немецкий. Не тот детский дом, где детям пытаются передать хоть какую-то часть любви, а тот страшный, где забирают детскую кровь.
Оно бы и хорошо, что стёрлись эти страшные воспоминания. Только Колька сам пытается понять, почему он не такой сильный и здоровый, как другие дети, пытается нащупать нить к своему прошлому.
Не зря говорят "бойтесь своих желаний". В городе начинается суд над бывшими полицейскими, членами группы СС. Заседания зовут к себе, тянут, манят к себе Кольку. И он ходит, слушает, смотрит, ужасается. Физически находится на суде, а вот подсознание уносит его на десять лет назад: на дорогу, полную тысяч мертвых людей; на болото, где людей расстреливают ради забавы; за колючую проволоку, где детей отрывают от матерей; в кабинет с синими стенами, наполненный пустыми глазами детей, у которых забирают кровь.
Нужны ли ему такие воспоминания?!? Ведь жить ему осталось всего пару дней. И даже полицаи, над которыми вершится суд, переживут его.
Но это книга не только о войне, не только о ее последствиях. Тут есть и первая любовь, и первое в ней разачарование, и настоящие детские ценности, сундучки с сокровищами, дружба и драка. Без этого мир детей не был бы таким настоящим и честным.
И теперь мне страшно смотреть экранизацию. Страшно от того, что она может быть намного хуже, страшно от того, что может также разбить сердце.
1674