
Ваша оценкаЦитаты
xbohx24 июня 2014 г.Читать далееКалі ты бяжыш, і жыццё бяжыць, ты нібыта ўтыкаешся ў яго, прасаджваеш яго наскрозь, здзіраеш з сябе напластаванае гадамі, і не хвароба, а прахалода нязведанага ахутвае цела. Ёсць, ёсць смак у хуткасці, у скорасці. На зямлі ж дваццаты век, век скорасці, і як пражыць яго і не адчуць скорасці, імклівага руху паветра, што струменіць па твары і руках і растае ў сэрцы, ахутвае сэрца водарам і халадзінкай мяты. І зямля, што знікае з-пад ног, пакінутыя табой ззаду дрэвы – адкінутае табой і адразу ж
забытае мінулае, якое ўпісалася больш у вочы табе, чымсьці ў памяць.21,5K
xbohx24 июня 2014 г.Няма на зямлі большай самоты, як самота, што апаноўвае, бярэ за сэрца чалавека, калі ён прыходзіць да адчування, што ўсе яго мары ўжо здзейсніліся, самота і туга праз радасць...
1667
xbohx24 июня 2014 г.А яно, разумееш, да смерці трэба загадзя рыхтавацца. Ад сумы ды ад турмы, гавораць, не заракайся, а ад смерці – не бяжы. I пад зямлёй яна цябе знойдзе, дастане ўсюды. Так стрэнь яе па-людску.
1501
