
Ваша оценкаРейтинг LiveLib
- 529%
- 442%
- 326%
- 20%
- 13%
Ваша оценкаРецензии
homa_bellit8 ноября 2025 г.Спагада да пажоўклага лісця
Читать далееМіхась Зарэцкі - адзін з тых аўтараў, хто пісаў рэальна цікава. Паводле ўспамінаў, ягоныя кнігі выкрадалі з бібліятэк, а старонкі з асабліва пікантнымі сцэнамі нават вырывалі. Справа, аднак, была не толькі ў вастрыні сюжэтаў, але і ў іх глыбіні: творы пісьменніка дагэтуль можна прачытаць па-рознаму. Адзін з такіх прыкладаў - апавяданне "Ворагі", упершыню апублікаванае ў 1923 годзе.
ЗАВЯЗКА: паступіла інфармацыя, што былы памешчык Купрыянаў вядзе контррэвалюцыйную агітацыю і нават мае дачыненне да вядомай банды. Гуторскі, старшыня павятовай надзвычайнай камісіі, пастанавіў разабрацца асабіста. Праўда, ёсць адзін нюанс: з дачкой таго памешчыка яго звязваюць даўнія стасункі.
Паводле ўласных успамінаў, Зарэцкі пачаў пісаць у 1921 годзе, пабачыўшы ідэю першага апавядання ў сне. Адпаведна, "Ворагі" былі створаны ў 1921-1923 гадах: вірлівы час, прасякнуты пафасам рэвалюцыйнай барацьбы. Калі чытаць павярхоўна, то і тут прысутнічаюць усе адпаведныя атрыбуты тагачаснага шалу. З той толькі розніцай, што Зарэцкі піша не столькі пра перамогу, колькі пра пераможных.
Пажоўклае, спарахнелае лісце - важная тэма, якую пісьменнік адрэфлексоўвае не толькі ў "Ворагах" (узяць тую ж "Кветку пажоўклую"). Ён з сумам канстатуе, што такое лісце мусіць адмерці, аднак ставіцца да яго з выразнай спагадай. Пад заклікі знішчаць ворагаў Зарэцкі адмаўляецца ад класавага падыходу і вылучае сярод масаў ды класаў чалавека.
Я чытаў апавяданне раней, аднак пры паўторным падыходзе нават не думаў кінуць: некалькімі трапнымі абзацамі Зарэцкі зацягвае ў плынь падзей, якую сам жа пазней запаволіць. Калі апавяданне адстаялася ў маёй хамчынай галаве, я пастанавіў, што момант сюжэтнай "прасадкі" і ёсць самы важны - спыніўшы дынаміку, аўтар прагаворвае вуснамі героя ўласныя думкі.
АДЗНАКА: 9 з 10.
538
Ales_Moyski15 декабря 2014 г.Читать далееТвор пра станаўленне савецкай улады, у якім аўтар прыцягвае ўвагу чытача праз спачуванне асабістым лёсам герояў. Аўтар, нібы задае загадку, на якую шукаем адказ на наступнай старонцы, а адбываецца гэта на фоне гістарычных падзей. Кемлівы і ўважлівы чытач адразу здагадаецца пра каханне Ніны Купрыянавай да злачынца Зарубы. Першая падказка М. Зарэцкага, калі з дома Купрыянавых выйшла не 10, а 9 бандытаў, а Зарубе ўдалося збегчы. Другая падказка, калі Ніна не адказвае на пытанне Гуторскага:
"Ці любілі вы каго?" - "Не... Не скажу вам гэтага... Не магу.... Пасля, можа, самі ўзнаеце... Не, не скажу... " Яна неяк ўвабралася ў сябе, затулілася, быццам баялася сказаць лішняга. Ад ранейшага шчырага, сяброўскага настрою не асталося і следу. Яна зноў абярнулася ў тую заўзятую паненку, якую Гуторскі спаткаў у купрыянаўскім палацы.Ворагі - бо Ніна жыве ў сям'і са старым панскім укладам, а Гуторскі - чэкіст, рэвалюцыянер, будаўнік савецкай дзяржавы, нягледзячы на ранейшае каханне. Менавіта яно засцілае яму вочы, калі не заўважае трэцюю падказку М. Зарэцкага, калі Ніна хоча ўратаваць бацьку ад растрэла за тое, што дапамагаў бандытам:
Але для гэтага я павінна была б аддаць тое, што для мяне самае дарагое, даражэй за ўсё, мо даражэй за жыццё...І сам Гуторскі, не ведаючы праўды, пераконвае Ніну ў тым, што трэба захаваць самае дарагое. Вось так аўтар засяроджвае ўвагу на псіхалагізме і пачуццях, якія перашкаджаюць лагічным паводзінам класавых ворагаў.
Любоў мае сваё асабістае права. Любоў не разбірае: ці вораг, ці прыяцель... І хіба не можа пралетарый любіць буржуйку? Хіба яму можа хто ці што забараніць гэта? Хіба на каханне можна, як і на ўсё, глядзець выключна з класавага погляду? Прэч забабоны!Такім чынам, аўтар ставіць герояў перад выбарам: каханне або бацькоўскі абавязак, каханне або грамадзянскі доўг? Што абяруць героі? Прапаную вам прачытаць гэты твор, бо там і цяжарнасць, і нажавое раненне, і шмат чаго цікавага...
І яшчэ прыгожы вобраз восені ў абмалёўцы безвыходнасці лёсаў герояў прапануе М. Зарэцкі:
У парку, дзе яны сядзелі, ужо жоўтым дажджом сыпаліся з дрэў лісты, дываном засцілалі чорную згалелую зямлю. У паветры дрыгацеў сум адцвітання, сум надыходзячай смерці... гэткая доля, як Ніны Купрыянавай, - доля пажоўклых, адарваных ад дрэва лістоў.Не прэтэндую на нейкую прадбачлівасць, але за дзень да прычытання "Ворагаў", дзе галоўны герой з'язджае ў пошуках новага жыцця, напісаўся верш:
ВОСЕНЬ
Кроплі адусюль…
Ўсё, бывай! Пакуль!
Ты цяпер адзін,
Я прашу, сыдзі
Ў восень…Вось…Сам сабе суддзя,
Ведаў загадзя,
Сёння будзе дождж,
Нібы ў сэрцы нож
Носім… Носім…Жыў ты, як усе –
Ў доме без вакон.
Ярка-жоўты дождж
Сыплецца вакол
Восень… Восень…Выпусці душу
З камяністых сцен,
Выпусці усё,
Што сказаць хацеў,
Просім… Просім…Дзверы дабрыні
Рана зачыніў,
Вецер за вакном,
Ты забыў свой дом –
Восем… Вось…Кроплі пацяклі,
Ты ляціш, як ліст,
Некуды цяпер,
Адзінокі звер,
Хтосьці… Хтось…511,2K
Цитаты
FlamerOverwatch8 ноября 2016 г.Ну што ж там! Любоў мае сваё асабістае права. Любоў не разбірае: ці вораг, ці прыяцель...
12,1K
Mikona1 июня 2023 г.Читать далееТады ён вучыўся. Хлопцам-падросткам быў. А яна... Яна была беленькая, кволенькая дзяўчынка. Анёлачак такі. І тады ён любіў яе. Любіў па-дзіцячаму. Хацеў глядзець на яе без канца, маліцца ёй, цалаваць яе маленькія, быццам з воску злепленыя ручкі. Не любіў так, як мужчына любіць кабету. У яго не было ніякай мэты, намеру. Былі летуценні, дзівосныя юнацкія летуценні. Ён будаваў з іх сабе асобны свет, сваё асообнае, патаемнае, чароўнае жыццё. Мінула ўсё гэта. Мінула і пакрылася тоўстым пластом жыццёвага попелу...
0401
FlamerOverwatch8 ноября 2016 г.Кепска, што і казаць... Не тое кепска, што ты закахаўся, а тое, што насур'ёз... Каб гэта так злёгка, неглыбока... Ну, тады глупства... пагуляў дый кінуў... А то... усё роўна нічога ў вас не выйдзе. Не пара вы... А перарабіць яе ты не здолееш, позна ўжо... Канчаць табе трэба, во што... Бо... цягнуць так... мякчыць яно, слабіць чалавека...
01,5K