Рецензия на книгу
Ворагі
Міхась Зарэцкі
Ales_Moyski15 декабря 2014 г.Твор пра станаўленне савецкай улады, у якім аўтар прыцягвае ўвагу чытача праз спачуванне асабістым лёсам герояў. Аўтар, нібы задае загадку, на якую шукаем адказ на наступнай старонцы, а адбываецца гэта на фоне гістарычных падзей. Кемлівы і ўважлівы чытач адразу здагадаецца пра каханне Ніны Купрыянавай да злачынца Зарубы. Першая падказка М. Зарэцкага, калі з дома Купрыянавых выйшла не 10, а 9 бандытаў, а Зарубе ўдалося збегчы. Другая падказка, калі Ніна не адказвае на пытанне Гуторскага:
"Ці любілі вы каго?" - "Не... Не скажу вам гэтага... Не магу.... Пасля, можа, самі ўзнаеце... Не, не скажу... " Яна неяк ўвабралася ў сябе, затулілася, быццам баялася сказаць лішняга. Ад ранейшага шчырага, сяброўскага настрою не асталося і следу. Яна зноў абярнулася ў тую заўзятую паненку, якую Гуторскі спаткаў у купрыянаўскім палацы.Ворагі - бо Ніна жыве ў сям'і са старым панскім укладам, а Гуторскі - чэкіст, рэвалюцыянер, будаўнік савецкай дзяржавы, нягледзячы на ранейшае каханне. Менавіта яно засцілае яму вочы, калі не заўважае трэцюю падказку М. Зарэцкага, калі Ніна хоча ўратаваць бацьку ад растрэла за тое, што дапамагаў бандытам:
Але для гэтага я павінна была б аддаць тое, што для мяне самае дарагое, даражэй за ўсё, мо даражэй за жыццё...І сам Гуторскі, не ведаючы праўды, пераконвае Ніну ў тым, што трэба захаваць самае дарагое. Вось так аўтар засяроджвае ўвагу на псіхалагізме і пачуццях, якія перашкаджаюць лагічным паводзінам класавых ворагаў.
Любоў мае сваё асабістае права. Любоў не разбірае: ці вораг, ці прыяцель... І хіба не можа пралетарый любіць буржуйку? Хіба яму можа хто ці што забараніць гэта? Хіба на каханне можна, як і на ўсё, глядзець выключна з класавага погляду? Прэч забабоны!Такім чынам, аўтар ставіць герояў перад выбарам: каханне або бацькоўскі абавязак, каханне або грамадзянскі доўг? Што абяруць героі? Прапаную вам прачытаць гэты твор, бо там і цяжарнасць, і нажавое раненне, і шмат чаго цікавага...
І яшчэ прыгожы вобраз восені ў абмалёўцы безвыходнасці лёсаў герояў прапануе М. Зарэцкі:
У парку, дзе яны сядзелі, ужо жоўтым дажджом сыпаліся з дрэў лісты, дываном засцілалі чорную згалелую зямлю. У паветры дрыгацеў сум адцвітання, сум надыходзячай смерці... гэткая доля, як Ніны Купрыянавай, - доля пажоўклых, адарваных ад дрэва лістоў.Не прэтэндую на нейкую прадбачлівасць, але за дзень да прычытання "Ворагаў", дзе галоўны герой з'язджае ў пошуках новага жыцця, напісаўся верш:
ВОСЕНЬ
Кроплі адусюль…
Ўсё, бывай! Пакуль!
Ты цяпер адзін,
Я прашу, сыдзі
Ў восень…Вось…Сам сабе суддзя,
Ведаў загадзя,
Сёння будзе дождж,
Нібы ў сэрцы нож
Носім… Носім…Жыў ты, як усе –
Ў доме без вакон.
Ярка-жоўты дождж
Сыплецца вакол
Восень… Восень…Выпусці душу
З камяністых сцен,
Выпусці усё,
Што сказаць хацеў,
Просім… Просім…Дзверы дабрыні
Рана зачыніў,
Вецер за вакном,
Ты забыў свой дом –
Восем… Вось…Кроплі пацяклі,
Ты ляціш, як ліст,
Некуды цяпер,
Адзінокі звер,
Хтосьці… Хтось…511,2K