
Ваша оценкаЦитаты
Loreen23 ноября 2023 г.Продкі любілі пасмейвацца са смерці. Але смерць, але прадчуванне яе — гэта зусім не смешна. Гэта агідна, брыдка, гэта варожа. З гэтым не можа прымірыцца сэрца...
148
Loreen22 ноября 2023 г.Гэты горад быў падобны на тыя гарады, якія сняцца ў самых шчаслівых снах дзяцінства, аб якіх потым плачаш, не маючы змогі трапіць у згублены рай.
139
Loreen22 ноября 2023 г.Так, вакол сапраўды быў дваццаты век з яго падвышанай уражлівасцю, з яго высакалобасцю і бурхлівай пераацэнкай каштоўнасцей, катэгарычнай жорсткасцю адных і прасветленай цярпімасцю другіх, але ж у астатнім усё было як раней: жанчыны снавалі свае мярэжы, а мужчыны ўсё даравалі ім.
134
Loreen12 ноября 2023 г.Заўсёды каханне таго, які пакахаў спачатку — мацнейшае, а ў таго, хто пакахаў другім — больш эгаістычнае і незалежнае... Бо чалавек, будуючы ідэал свайго кахання, знаходзіць больш або менш падобную да яго і кахае больш за ўсё тое, што стварыў у сваім уяўленні. А той, хто пакахаў другім — кахае больш эканамічна, бо адкрывае паступова і знаходзіць толькі тое, што ёсць...
138
Loreen10 ноября 2023 г.Я ведаў, што трэба кахаць бязмерна,
Што не бiць, а песцiць павiнна рука,
Што лепей ягня, чым тхор крыважэрны,
Лепей юродзiвы, чымсьцi кат.
130
Loreen10 ноября 2023 г.Читать далееВо Баранаўскас патрыёт дык патрыёт. Надоечы напіўся і раптам успомніў, што ён літовец. Спрадвеку з ім такога дзіва не было. Пачаў да мяне тэрытарыяльныя прэтэнзіі прад'яўляць. Кажа: аддавайце нам Гродна, Ліду, Ашмяны і Навагрудак. Я кажу: родненькі, бяры, бяры, калі ласка. Мне што, мяне не абыходзіць. Бачыць: вайны не будзе. Дзе, крычыць, Вайвадс? Давайце яго сюды. Чаму забраў у нас Даўгаўпілс?.. Тут я з лёту эпіграму:
Хотел дойти до Даугавпилса,
Но вместо этого напился.
Мы паклалі яго на ложак, укрылі абрусам, і ён захроп.
128