
Ваша оценкаЦитаты
Lux29 декабря 2022 г.Не, продкі не адышлі,.. яны тут і заўжды будуць тут: як песня, якую мы атрымалі ад іх, як іхнія радасць і боль. Яны расквітаюць усмешкай на нашых вуснах, і іхняя журба — гэта наша журба.
I калі мы плачам — мы плачам іхнімі слязьмі.
Бо ніхто не ўцячэ ад іх, як не ўцячэ ад сябе....
Продкі мае, любыя мае, мір вам.2115
Lux29 декабря 2022 г.... гэта была радзіма, роднае гняздо, тое, што нельга ўзяць ад чалавека, хіба толькі разам з жыццём.
284
Lux29 декабря 2022 г....кожнага чалавека, які сустрэўся з табою па дарозе і ідзе ў той самы бок, што і ты, – вельмі-вельмі берагчы і не губляць з вачэй.
283
Lux29 декабря 2022 г.Блудны сын прайшоў усе стадыі прыніжэння, ён не можа нават прыпасці да рук бацькі, бо развучыўся любіць. I ў сыне, галаву якога з'ядае парша, мы часам угадваем саміх сябе, калі нам цяжка і патрэбна рука, што можа апусціцца на тваю галаву. Нам неабходна гэта.
277
Lux29 декабря 2022 г....вялікае пачуццё — гэта зусім іншая справа... Але такое прыходзіць рэдка... I, на жаль, не да ўсіх.
274
Lux29 декабря 2022 г.І, як ні стараюцца, каханне гіне, бо кожны не можа дараваць другому нежадання ахвяраваць сабой.
274
Lux29 декабря 2022 г.Трэба было жыць. I невядома было, як жыць. Перш за ўсё трэба было спалiць усе масты, што звязвалi яго з мiнулым.
273