Возьмем школу — усё ясна, настаўнікі над душою, ведаеш, што гэта ім трэба, каб ты давучыўся да канца і атрымаў атэстат. Армія — яшчэ ясней, кожны яфрэйтар — начальства, ведаеш, што гэтаму начальству патрэбна, каб ты адбарабаніў сваё і вярнуўся дамоў. Інстытут — выкладчыкам трэба, каб ты вывучыўся і адпрацаваў за тыя грошы, што дзяржава ў цябе ўбухала...