Калі хочаш ведаць, мову губіць зусім не народ, які нібыта не хоча на ёй размаўляць, нават не чыноўнікі, а гэтыя ўсіх масцей трубадуры з пісьменніцкімі кніжачкамі ў кішэнях, для якіх мастацтва хутчэй арыфметыка, падлік — чым часцей паўтараць, як шаман заклінанне, «Беларусь», «беларусы» і гэдэ — тым лепш, тым верш, паіхняму, больш патрыятычны, чым часцей «хам — храм — Бог» — тым больш ён «хрысціянскі», чым больш у творах усёй гэтай шчымліваняўцешнанесціханабалючай пахучасці, тым больш ён, паіхняму, «лірычны!..»