
Ваша оценкаЦитаты
zopka10 октября 2022 г.ДАЧКА. Ну і дурань! Вось скажы мне: «Ты свабодная». I я не ведаю, што рабіць. А так лягчэй. Галоўнае — усё проста. Прыйдзеш у школу — настаўнік кажа: «Чытай гэта». Я і чытаю. Скажа: «Пісаць трэба гэта». Я і пішу. Як на вуліцы паводзіцца — таксама скажуць. А дома — мама. Зварыла крупнік — ем крупнік. Паслала купіць кока–кола — збегала. Класціся ў пасцель — лягла. А свабода — гэта што? Насуперак ці як? Думаць трэба, як над арыфметыкай.
37,6K
KastusSvyaty28 августа 2024 г.
Дачка (са слязамі). Ну так, ну так, ён ідыё–ёт… А ён так хацеў, так хацеў стаць прэзідэнтам… ці прэм’ер–міністрам. I стаў бы. А цяпер…
Дзед. Во цяпер–то ён напэўна стане. Толькі такія і становяцца…13,6K
KastusSvyaty28 августа 2024 г.Паглядзім, ці будзеш ты сыты сваёй праўдай. Голад навучыць і цябе лгаць. Шчыра і тэмпераментна будзеш хлусіць, калі жраць захочаш.03K
KastusSvyaty28 августа 2024 г.Сын. Так, я — злы! Без праўды людзі робяцца злыя! Нават добрыя людзі! Нават дзеці! Запомніце! Я не разумею! А вы адзін аднаго разумееце? Так! Я не разумею! I не магу зразумець! Не зра–зу–мею! Вы траціце сотні, дзесяткі мільярдаў долараў на вайну. З кім? З галоднымі, босымі, раздзетымі, з бед–ны–мі! У В’етнаме, Карэі, Конга, Егіпце… Замест таго, каб апрануць іх, накарміць. Мала таго, кожны долар там начынен дынамітам, і кожны такі долар разбурае там на сотні долараў дабра, якое мелі бедныя туземцы. Хіба гэта можна зразумець?!Читать далее02,7K
KastusSvyaty28 августа 2024 г.Сын. Што? Ужо сытыя? Вы ад мяне патрабуеце праўды. А мне ад вас? Нельга? Мне таксама трэба праўда. Мне яна больш патрэбна! Больш, як вам ад мяне! Я — маленькі,і мая хлусня маленькая. А вы вялікія. I ваша хлусня — аграмадная! Для мяне яна аграмадная. Запомніце! Самая вялікая хлусня — гэта хлусня маленькаму чалавеку. I вось я, маленькі чалавечак, пачаў шукаць вялікую праўду. Ісціну!02,1K
KastusSvyaty28 августа 2024 г.Ты думаеш — лёгка мне, дзядуля, жыць з камком у горле… Калі пастаянна ў горле, тут, ні праглынуць яго, ні выплюнуць. Калі родныя бацька і маці не любяць, то які ж бліжні ўзлюбіць? Хіба толькі ты? Дзед? Я паклікаў цябе… (Да бацькоў.) Што? Яшчэ хочаце, яшчэ праўды чакаеце? Не боязна? Не–е! Не палохайцеся! Я вам праўды не скажу. I знаеце чаму? А вы мне праўду гаворыце? Адзін аднаму вы праўду гаворыце? Вось ты, тата, маме праўду гаворыш? А дачушцы сваёй? А мне? Чаму ты не скажаш нашаму міламу госцю, дзядулю нашаму, што ты цяпер пра яго думаеш?Читать далее01,7K
KastusSvyaty28 августа 2024 г.Дачка. О, цяпер ён будзе маўчаць. Дзядуля! А дзе лепей? У горадзе ці на ферме? Дзе лепей?
Дзед (выпіў, крэкнуў). Там, дзе нас няма.
Дачка. А дзе нас няма?
Дзед. Каля бабулькі нас няма.
Дачка. Выходзіць, каля бабулькі лепей?
Дзед. Выходзіць, там лепей.01,7K
KastusSvyaty28 августа 2024 г.Сын. Як гэта аніякіх клопатаў? Гэта ў цябе ўжо ніякіх клопатаў — ты на пенсіі. А ў мяне… Дзядуля! Ваша пакаленне, дзякуй вам, адваявала нам незалежнасць ад англічан. Палітычную. А эканамічнае ярмо мы з сястрычкай яшчэ доўга будзем адчуваць. I яшчэ праблема. Вы прыдумалі атамную і вадародную бомбы. I пакідаеце іх нам. А што нам з імі рабіць? Гідка з’есці і шкода кінуць. Гэта — не клопат? Вы пойдзеце. А ў мяне ўся планета на маіх плячах. Уся будучыня!01,6K