
Ваша оценкаЦитаты
Аноним21 февраля 2024 г.Ото паноў! о, Божа мілы!
Якія гладкія іх рылы!
Якія вусы і бароды!
Паставіць бы іх у гароды —
Ні вераб'і і ні вароны
Не смелі б сесці на загоны!79,7K
Аноним21 февраля 2024 г.Паненак розныя прыпасы
Для завівання, для падкрасы,
Каб трохі зменшыць перашкоды,
Пахібкі матухны-прыроды.59,6K
Аноним13 сентября 2016 г.Дзве рэчы трэба мець, каханы!
Адна рэч - розум выхаваны:
Умець прадгледзець, прылаўчыцца
На цвёрдым грунце закрапiцца.
Другая рэч, Антось харошы:
Таксама трэба мець i грошы,559,1K
Аноним1 июня 2018 г.Яшчэ не дальш як пазаўчора
Са мною гутарыў, смяяўся
І аба ўсім мяне пытаўся, —
Міхал гаворыць і ўздыхае.
— Ох, браце: смерць не разбірае
І не глядзіць нікому ў зубы:
Гадзюкаю, брат, з-пад падрубы
Знячэўку ўсадзіць сваё джала,
Ці многа жыў, ці жыў ты мала,
Ці ты багаты, ці ты бедны,
Ці ты зайздросны, ненаедны.
Жывём, клапоцімся, і дбаем,
І ўсе нарэшце паўміраем,
У нейкім згаснем летуценні, —
Сказаў Ксавэры ў засмучэнні.251,2K
Аноним1 июня 2018 г.Калі сядзець ды так гадаці, —
Не выседзіш нічога, маці.
Не бойся: людзі не сядзяць,
Зямля не будзе нас чакаць.232,5K
Аноним13 сентября 2016 г.Хiба ж, Мiхале, мы сiроты?
I пан, калi нам пашанцуе,
Пад нашу дудку затанцуе:
Няпраўда - згiне племя злое!- Калi ж та будзе свята тое?
Хiба як возьме нас магiла?
Не наша, браце, а iх сiла!..
Адно, брат, тут: старацца трэба
Прыдбаць сваю скарынку хлеба,248K
Аноним12 сентября 2016 г.I бацьку скора сын забудзе
Каротка памятка аб людзе,
Аб простым людзе. I такая
Ўсiм бедным доля выпадае:
Прайсцi свой круг, прамарнавацца
I невядомымi астацца
Ды быць забытымi тут ўсiмi
I сваякамi i чужымi.240,9K
