Яшчэ не дальш як пазаўчора... «Новая зямля»

  • Аватар пользователя
    alice_but_fox
    1 июня 2018

    Яшчэ не дальш як пазаўчора Са мною гутарыў, смяяўся І аба ўсім мяне пытаўся, — Міхал гаворыць і ўздыхае. — Ох, браце: смерць не разбірае І не глядзіць нікому ў зубы: Гадзюкаю, брат, з-пад падрубы Знячэўку ўсадзіць сваё джала, Ці многа жыў, ці жыў ты мала, Ці ты багаты, ці ты бедны, Ці ты зайздросны, ненаедны. Жывём, клапоцімся, і дбаем, І ўсе нарэшце паўміраем, У нейкім згаснем летуценні, — Сказаў Ксавэры ў засмучэнні.

    like3 понравилось
    53K