Цудоўныя кнігі
ranica_t
- 22 книги

Ваша оценкаЖанры
Ваша оценка
Паміж пустак, балот беларускай зямлі,
На ўзбярэжжы ракі шумнацечнай.
Дрэмле памятка дзён, што ў нябыт уцяклі,
Удзірванелы курган векавечны.
Дуб галлё распусціў каранасты над ім.
Сухазелле у грудзі ўпілося;
Вецер стогне над ім уздыханнем глухім, –
Аб мінуўшчыне ў жальбах галосе.
Радкі, якія мы кожны раз чытаем на размінцы перад рэпетыцыяй у тэатры. Нядаўна звярнуў увагу, што "Курган" Янка Купала ўзвёў Сяргею Палуяну, які пазбавіўся жыцця праз павешанне ў 20 год, і менавіта апошняму прысвечана паэма 1910 года.
Жанр - ліра-эпічная паэма, у якой паказаны моцны, нясхільны перад перашкодамі герой (Гусляр), а таксама глыбокія перажыванні аўтара. Менавіта такім па характары мусіў быць малады пісьменнік Сяргей Палуян, тэксты якога пра адраджэнне нашай мовы і культуры цэнзары прыбіралі з друку, а ставілі розныя рэкламкі.
У 1910-1913 гг. Янка Купала звярнуўся да рамантычных тэндэнцый, што назавуць пазней неарамантызмам: ідэалізацыя героя-барацьбіта, драматызм яго лёсу, гістарызм (зварот да гістарычнага мінулага; радзей, але рамантыкі звяртаюцца і да будучыні), зварот да вуснай народнай творчасці (аўтарам ужываюцца пэўныя мозныя сродкі, што адсылаюць нас да фальклору, ды і тэма стварэння курганоў - народная). Мэтанакіравана Янка Купала звяртаўся да міфаў, паданняў, легендаў, напрыклад, у "Магіле льва". Такой легендай для нас стаў і Сяргей Палуян, бо пра яго мала вядома, што выношваў рэвалюцыйныя ідэі, што выгнаў з дому бацька, што пажыў ён мала на белым свеце.
Асобна трэба сказаць пра гістарызм паэмы "Курган", бо, акрамя ўстарэлай лексікі, гістарызмаў і архаізмаў, у творы прысутнічаюць апісанні побыту, звычаяў народа. Гэтым цікавіўся і сяргей Палуян, асабліва ў сваіх публіцыстычных артыкулах пра беларускія вечарынкі - зараджэнне першага беларускага тэатра.
Адчувальны таксама ўплыў сучаснікаў-дэкадэнтаў на аўтара "Кургана": адчываюцца ідэі заняпаду, песімістычныя настроі, гучыць тэма смерці, унутраным аўтарскім эмоцыям даецца воля. Такія настроі вялі да таго, што шмат маладзёнаў-творцаў скончылі жыццё самагубствам, або ім дапамаглі накласці на сябе рукі ў час напісання паэмы і пазней у савецкі час.
Янка Купала выступаў супраць тэаорыі чыстага мастацтва (мастацтва дзеля мастацтва), але твор прасякнуты ідэяй бесмяроцця мастацтва ("Гуслям, княжа, не пішуць законаў", "Не скуеш толькі дум ланцугамі"). Такой вечнасці набыла і фігура С.Палуяна, яго невячлікія крытычныя артыкулы і некалікі твораў, а галоўнае - неўміручымі застаюцца яго погляды і лёс.
Рамантычны герой для Янкі Купалы - не адлюстраванне рэчаіснасці, а адносін да яе. Менавіта такімі адносінамі да рэчаіснасці мог бы пахваліцца і Сяргей Палуян...
Другие издания
