
Ваша оценкаЦитаты
xbohx10 декабря 2014 г.Гэта няпраўда, што чалавек – калектыўная жывёліна. Іначай чаму ён увесь час здабывае адгароджаную прастору дзеля сябе?
291
Krysty-Krysty29 октября 2017 г.Читать далееА што, валоданьне беларускай мовай зьяўляецца апазнавальным знакам прыналежнасьці да палітычнай партыі?.. Дазвольце пацікавіцца, шаноўныя, а як бы вы вызначылі мае палітычныя погляды, калі б я пачаў размаўляць з вамі па-ангельску альбо па-французску? Дапускаю, што згодна вашай асабістай логікі мая французская мова сьведчыла б пра тое, што я прадстаўляю палітычную партыю, якая мае на мэце дасягненьне ўлады французаў ва ўсім сьвеце. Як вядома з гісторыі, такой асобай быў Напалеон Буонапарці, не зусім, дарэчы, і француз — да канца жыцьця гаварыў на мове Лафантэна са страшэнным акцэнтам. Мой сябра, слынны сьпецыяліст па псіхіятрыі, распавёў бы вам наконт знаёмстваў са шматлікімі Напалеонамі. Калі я размаўляю з вамі па-беларуску, значыць, я па меншай меры Кастусь Каліноўскі?
1111
xbohx10 декабря 2014 г.Даць чалавеку адчуванне ўласнай значнасці – куды важней, чым нешта матэрыяльнае.
159
pracsed6 мая 2022 г.Читать далееА параўнаць Грунвальдскую бойку з Лядовым пабоішчам – гэта ж смех! У бітве на Дубровенскім полі 40 тысячаў крыжакоў забілі, і яшчэ 15 тысячаў у палон узялі. А Аляксандр Неўскі, названы брат сына татарскага хана, на Няве разбіў усяго 5 тысячаў шведаў. У знакамітым Лядовым пабоішчы з абодвух бакоў білася 25 тысячаў вояў… У дзесяць разоў меней, чым пад Грунвальдам. 400 нямецкіх рыцараў забілі, 50 узялі ў палон… Лакальныя бойкі, якія не мелі вялікага гістарычнага значэння. Але цяпер Аляксандра Неўскага ведаюць усе, у школе вучаць, а пра Грунвальд браткам-беларусам трэба яшчэ даводзіць, што меў да нас дачыненне і ўвогуле нешта значыць… Так што нам трэба вучыцца, як ствараць уласныя міфы! Нават што ёсць, раскруціць не можам…
036
pracsed6 мая 2022 г.Пакорлівасць, рахманасць, талерантнасць… Як жа без іх беднаму бульбаеду? Вось калі трэба на кагось беларуса нацкаваць – яму ўбіваюць у голаў пра ягоныя мужнасць, гераічнасць і ахвярнасць. А калі ён гераічна, паліўшы сваёй крывёю ўласныя стаптаныя палі, пераможа – крыжакоў, татараў, французаў, сваіх жа братоў дзеля выгодаў чужога дзядзькі, яму зноў трындзяць пра талерантнасць і братнюю лагоду.
038
