
Ваша оценкаЦитаты
Аноним17 августа 2022 г.Як заўжды на вайне, галоўная плата – кроў, і плоціць той, хто найменш вінаваты.
•На Чорных лядах1217
Аноним17 августа 2022 г....Фэлікс зразумеў, што трапіў у пастку не таму, што пачаў пісаць вершы, а што пачаў іх пісаць па-беларуску. Расейскія вершы не выклікалі да сябе і дзясятай долі тае ўвагі з боку рэдактараў і крытыкаў, якую выклікалі беларускія. I ён думаў цяпер, які д'ябал падбіў яго да паэзіі, тым больш — беларускай.
• Жоўты пясочак1150
Аноним21 июля 2018 г.— А ты памаўчы! — нечакана абрэзаў яго Косьцікаў. — Ты — здраднік.
— Я? — пабялеў ад крыўды Шастак.
— Ты, ты, — роўным голасам паўтарыў памкамэнданта. — Вось той, — ён кіўнуў у бок Валяр'нава, — той ня здраднік, бо ён вораг адкрыты. Белы афіцэр, і так далей. А ты — і нашым, і вашым.
— Я ня вашым... То есьць, ня нашым! — ад хваляваньня пачаў блытацца Шастак. — Я служыў партыі, я бальшавік. Мяне тут гэта. Па ашыбке.1326
Аноним17 августа 2022 г.Жыць у турме ня мела сэнсу, памерці таксама мела ня большы сэнс. Добра б не нарадзіцца зусім. Але, на жаль, тое ад яго не залежала...
• Сцяна082
Аноним17 августа 2022 г.Але дзеля волі на што ня пойдеш? Тое можна зразумець, толькі назаўжды страціўшы яе, волю.
• Сцяна076
Аноним17 августа 2022 г.... калі пралазіла галава, магло пралезці і ўсё цела. Такі быў жэўжык. Пакуль не падрос і не заняўся палітыкай. У палітыцы было інакш. Часам ня мог пралезці ніхто. Не пралез і ён. Таму і папаўся.
• Сцяна064
Аноним17 августа 2022 г.Ніколі яна ня будзе ні вольнаю, ні шчасліваю, пакуль ня скіне з душы прыгон маскаля. Апынуцца паміж Расеяй і Польшчай — усё роўна што паміж кувалдай і молатам, які б'е мэтадычна, магутна, бязлітасна. Нішто не стрывае тых жахлівых удараў. Пакуль б'е молат і рэжа галовы серп. Гэта ж трэба такое прыдумаць — молат і серп, серп і молат...
• На Чорных лядах059
Аноним17 августа 2022 г.Зерне кінута, па вясне ўгрэецца глеба, будуць усходы. Колькі б зіма ні доўжылася, настане вясна. Яны ж угнояць глебу, мусіць, такое іх гістарычнае прызначэньне, так трэба. Для вольнай радзімы і для гісторыі.
• На Чорных лядах044
Аноним17 августа 2022 г.Са сваімі беларускімі ворагамі Косьцікаў ня меў вялікага клопату, тыя заўсёды былі паслухмяныя і перад ямай паводзілі сябе, як авечкі. Турма, доўгія месяцы допытаў, суд ламалі іх канчаткова, і расстрэльваць такіх было нават нудна.
• Жоўты пясочак047