Пераклады на беларускую мову
MaksimN91
- 81 книга
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Ваша оценка
Ваша оценка
Узяўся прачытаць гэтую кнігу толькі з адной прычыны - пераклад на беларускую. Бо тое, што раней чытаў з Букоўскаг, мяне не радавала. Пасля Чытва іншыя кнігі мне падаліся нават цікавымі, бо ў Чытве абсалютна ўсё засмуціла. Адна радасць у тым, што кніга хутка прачытана была. У рамане няма мацюкоў і сэксу, як у іншых кнігах Букоўскага. Хаця бухло і тут цячэ ракой. Сюжэт у творы ёсць, але што да чаго мне не зразумела. Уражанне, што пісьменнік пісаў гэтую кнігу абы напісаць і памерці.
Пару слоў пра пераклад. Калі я чытаў пераклад Палёту над гняздом зязюлі Кізі, які выйшаў у гэтай жа серыі, думаў, што там перакладчык беларускую мову моцна перарабіў - выбраў той варыянт, на якім не размаўляюць у жыцці. Але ў выпадку з Букоўскім перакладчык пайшоў яшчэ далей: ён формы слоў змяняў так, каб не супадала ні разу з рускай мовай. З-за такога перакладу не буду нават раіць кнігу для чытання. Той выпадак, калі мне сорамна паказваць кнігу тым, хто рэдка чытае па-беларуску, каб не адбіць ахвоту рабіць гэта.

Бліскучы пераклад! Атрымаў сапраўдную асалоду, нават не з'яўляючыся прыхільнікам Букоўскі:)
Другие издания
