
Ваша оценкаЦитаты
Аноним13 ноября 2023 г.Ён мог толькі бегчы, уцякаць, як звер. Але не як чалавек. Чалавек бы не ўцякаў ад людзей, ён бы нешта сказаў, і яго б паслухалі. Значыць, ён ужо не чалавек. Ён дашчэнту расчалавечыўся.
033
Аноним13 ноября 2023 г.А вароны ўсё надрываліся - нападалі на каго ці проста сварыліся ў сваёй варонняй зграі, - мусіць, таксама нейкія ў іх непаладкі, падумаў Хведар. Як у людзей. але, мабыць, такіх, як у людзей, не бывае ні ў якіх істотаў. Тыя калі дзяруць каго, дык каб з'есці, а гэтыя - хіба каб задзерці і кінуць. Усё ж лютая істота чалавек!
010
Аноним13 ноября 2023 г.Але дабрыня, мусіць, там, дзе справядлівасць і праўда. А дзе класавая бязлітаснасць, жорсткасць вышэйшых да тых, хто ніжэй, якая ж там дабрыня! Мусіць, навек адышла дабрыня з мінулым часам, на змену ёй паявілася нешта новае - жорсткае і няшчаднае.
016
