Отзывы о книге Спадчына

  • Аватар пользователя
    IrinaUglyanka
    7 июня 2018

    У КОЖНАГА СВАЯ СПАДЧЫНА

    Асабіста мне чытаць раман Алеся Аркуша “Спадчына” было вельмі цікава. Што зацікавіла? Паспрабую патлумачыць. Класе так у трэцім ці чацвёртым сяброўка дала пачытаць кнігу з бацькоўскай бібліятэкі. Заўважу, на той час магчымасці наведваць бібліятэку не было, і наталяць прагу чытання даводзілася ўсім, што трапляла ў рукі ад сяброў. Як зараз памятаю, называлася кніга “Клад Наполеона”, імя аўтара не запомніла, але любоў да рознага роду літаратуры, дзе шукаюць скарбы, рзгадваюць нейкія таямніцы, спрабуюць дакапацца да ісціны атрымала дзякуючы ёй на ўсё жыццё. Нават дыплом некалі пісала на тэму “Чорны замак Альшанскі” як узор дэтэктыўнага жанра”. Раман Алеся Аркуша банальна не зведзены да дэтэктыва, але прысутнічаюць многія яго элементы: пошукі адказаў на складаныя пытанні, спроба адшукаць скарб, разгадка таямніцы на апошніх старонках твора. Таму твор чытаецца літаральна на адным дыханні. Прынамсі, я яго так прачытала. Аж два разы. Для мяне цікавае і тое, што герояў свайго твора аўтар не прыдумаў, а ўзяў з жыцця. Гэта і невыпадкова, бо раман прысвечаны бацькам Барысу Антонавічу і Ганне Захараўне Козікам. Памяць пра бацькоў, якія надяўна адышлі з жыцця, пранізвае ўвесь твор і , напэўна, у першую чаргу абумоўлівае саму назву твора. Хаця ёсць і іншыя моманты. Слова “спадчына “ сустракаецца на старонках рамана шматкроць. У самых розных яго сэнсах. Яшчэ хочацца дадаць, што некаторых герояў твора Алеся Аркуша давялося ведаць асабіста, а пра галоўнага персанажа Івана Шагойку чытаць раней як пра выбітнога дзеяча партызанскага руху ў нашым рэгіёне. Блізкая мне і сама партызанская тэма, узнятая ў творы праз лёсы партызанскага “фальшываманетчыка” Івана Шагойкі і блізкіх самога пісьменніка. Тут ёсць пэўныя перакрыжаванні з лёсамі маіх блізкіх. Прасочваюцца пэўныя паралелі. Таксама адзін дзед партызаніў, другі меў сувязь з партызанамі. Мама з бабуляй цудам выжылі падчас блакады на возеры Палік. І нарэшце, гэта не першы твор Алеся Аркуша пра наш родны горад. Але пісьменнік ніколькі не паўтарае ўжо сказанае раней, а кожны раз стварае нешта новае, адметнае. Таму гэта апроч іншага і твор пра любоў да месца, дзе “нарадзіліся і ўскормлены”.

    like2 понравилось
    239

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым