Отзывы о книге Спадчына

  • Аватар пользователя
    ArciomSizinca
    5 сентября 2020

    Запоўнім прагалы

    Ужо прачытаўшы пару дзясяткаў старонак, я задаў сабе пытаньне "а чаму ж гэта называецца раманам?" Для мяне — не літуразнаўцы, але чалавека, які чытае рэгулярна, — падобнае пазыцыянаваньне выглядае дзіўным. Па сутнасьці, гэта перапляценьне аўтарам уласнага жыцьця з імкненьнем уявіць жыцьцёвыя шляхі героя кнігі Шагойкі, ягоныя роздумы падчас нямецкай акупацыі і па вяртаньні на Радзіму пасьля змушанага перабываньня ў Казахстане. Хаця апошні момант далёк не цэнтральны. У кнізе, якую я бы назваў сімбіёзам успамінаў дзяцінства і юнацтва з аповесьцю пра шляхі беларускіх партызан, асноўная нітка, што іх зьвязвае — пошукі аўтарам усіх сьлядоў Шагойкі, якія засталіся пасьля ліхалецьцяў вайны і савецкай мітусьні. Я аматар усялякіх успамінаў, адкрыцьцяў, расьсьледаваньняў, корпаньня ў мінуўшчыне, а таму кнігу прачытаў хутка і з цікаўнасьцю ад пачатку да канца, хоць яна і праляжала ў мяне нейкі час проста на паліцы, чакаючы сваёй чаргі. Адчуваю пэўную роднасьць з тымі пісьменьнікамі, якія цікавяцца нейкай асобай, маючы ў галаве толькі багатую прагаламі яе біяграфію, і спрабуюць запоўніць як мага больш белы плямаў інфармацыяй. Алесь Аркуш кірункам сваіх роздумаў, пошукаў адназначна стаў для мяне цікавым аўтарам, кнігі якога ў маёй "чытацкай чарзе" могуць пераскочыць наперад і хутчэй апынуцца на стале. Простасьць аповеду, звычайныя выпадкі і байкі будзённага жыцьця ўмела сплятаюцца з таямнічасьцю некаторых падзей. Тое, што ўсё адбываецца на беларускай зямлі, надае ўяве фарбаў.

    like1 понравилось
    145

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым