Отзывы о книге Ціша

Ціша

Андрэй Федарэнка

0

(0)

  • Аватар пользователя
    Torvald5
    11 мая 2018

    Літаратуразнаўцы нібыта напісалі пра Андрэя Федарэнку шмат, але празаік па-ранейшаму застаецца загадкай. З першага погляду ягоныя творы апавядаюць пра звычайныя лёсы людзей. Здаецца, Федарэнка можа напісаць твор пра любога (!) чалавека. Пра яго адносіны з блізкімі, пра тое, як ён ездзіць на рыбалку або па грыбы, пра яго працу і сямейныя дачыненні - то бок пра самае-самае будзённае. Але пісьменнік знойдзе ў кожным лёсе нейкую струну, якая гучыць як камертон. І прачытаўшы такі тэкст, гэты гук доўга яшчэ застаецца ў тваёй душы і штосьці ў ёй вярэдзіць і прымушае думаць і разважаць.

    Кніга “Ціша” сабрала пад сваю вокладку дзве аповесці “Ціша” і “Дзядзька Адольф” і 10 невялікіх апавяданняў. Сам празаік прызнаецца, што гэтая кніга яму найбольш дарагая, бо і аповесці напісаныя апошнім часам, значыць пра тое, што яшчэ хвалюе празаіка, і самі тэксты стылістычна апрацаваныя бездакорна.

    “Ціша” – гэта квінтэсенцыя звычайнага. Тут няма нейкіх прыгодаў, здарэнняў, парадаксальных сітуацыяў. Героі кнігі жывуць самым простым жыццём. Усё пабудавана на адмысловым федарэнкаўскім стылі. Такі пострамантычны мінімалізм.

    І яшчэ варта сказаць, што “Ціша” – гэта не тая “ціша”, пра якую вы падумалі адразу. Так клічуць кватэрнага сабачку, які жыве ў сям’і гарадскога дзядзькі хлопчыка Петруся. Цішу лялеюць і любяць бязмежна. А вясковаму пляменніку дзядзька нават апельсіна не падорыць. Такая звычайная гісторыя. Нічога парадаксальнага і нязвыклага.

    like11 понравилось
    757

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым