Русалкі клічуць
Зараслава Камінская
0
(0)
Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.
Зараслава Камінская
0
(0)

Зараслава Камінская – зусім не новае імя ў беларускай літаратуры. Апошнія некалькі гадоў яна досыць актыўна друкавалася ў часопісе “Дзеяслоў”. Яе можна ўжо нават пазнаваць па ўласным стылі, ну, напрыклад, яна актыўна ўжывае ў сваіх тэкстах мову і стылістыку сацыяльных сетак, або смс паведамленняў. Перыядычна звяртаецца да розных метафізічных і псіхалагічных прыёмаў пры пабудове сюжэта. Ёсць у яе апавяданне “Гульня слоў”, у якім падзеі адбываюцца адразу ў двух альтэрнатыўных варыянтах, у залежнасці ад таго, якое рашэнне прымае галоўны герой.
Аповесць “Русалкі клічуць”, трэба меркаваць, першы буйны твор пісьменніцы. У ім дзве галоўныя гераіні – былыя студэнтку журфаку Наста і Ліза. Наста працуе ў шматтыражцы, піша пра герояў працы. А Ліза расчаравалася ў журналістыцы, шукае сябе і пакуль працуе ў касметычным кабінеце. Ліза знаёміцца з хлопцам Алесем, які далучае яе да сваёй справы – пошуку дывана Алены Кіш, славутай народнай мастачкі, якая адзіная, як напісана ў анатацыі да кнігу, прадстаўляе ў свеце беларускае наіўнае мастацтва. Алесь атрымаў заданне ад нейкага ўплывовага калекцыянера знайсці яму дыван, намаляваны Кіш. Алесь тлумачыць, што гэта вельмі важнае заданне, ад якога залежыць яго далейшы лёс. Ліза з Алесем едуць у вёску, дзе жыла Алена Кіш ў адпошнія свае гады, і шукаюць любыя звесткі пра мастачку, а перадусім яе дываны. Ліза так захапілася гэтымі пошукамі, што сама прыязджае ў вёску і нарэшце дазнаецца, у каго ёсць дыван Кіш.
А паралельна з гэтым сюжэтам апавядаюцца містычныя прыгоды з русалкамі, якія нібыта адбываліся ў гэтай вёсцы ў першыя вельмі цяжкія паслеваенныя гады. Мужчын у вёсцы вельмі мала і жанчыны, змагаючыся за іх, выклікаюць на дапамогу русалак, якія павінны прыбіраць на іх шляху канкурэнтак. Так адбылося з Марыляй, за якой пачалі паляваць русалкі. Выпадкова ў вір гэтага палявання трапляе Алена Кіш, якая ў гэтай вёсцы выконвала замовы па маляванні дываноў. У выніку Алена Кіш гіне, патануўшы ў возеры, а Марыля цудам ўратоўваецца.
І гэта не ўся драматычнасць аповесці. Алесь, які прагне знайсці дыван Алены Кіш, дазнаецца, што Ліза знайшла нарэшце тое, што так нервова шукае ён. Хлопец пачынае актыўна дзейнічаць і прычыняецца да смерці Марылі і нават хоча ўтапіць Лізу. Але аповесць сканчваецца хэпі-эндам.
Як на маю думку, у творы ўсё ж малавата Алены Кіш, варта было б крыху больш распавесці пра мастачку, ці то ад яе ўласнага імя, ці то вуснамі землякоў, а можа нават мастацтвазнаўцаў. Бо чалавек, які ўпершыню чуе гэтае імя, усё ж будзе крыху ў няведанні, у чым тут справа.
Варта аднак павіншаваць маладую пісьменніцу і з першай кнігай, і з першым буйным творам. У кнізе сапраўды шмат вельмі цікавых мясцінаў, моўных знаходак і трапных малюнкаў. Мяне асабіста ўразілі сцэны палявання русалак на Марылю. Нібыта пісьменніца сама штосьці падобнае містычнае перажыла.
Застаецца чакаць новый кнігі і гадаць, што жа гэта можа быць.