
Ваша оценкаРецензии
xbohx24 сентября 2018Читать далееБеларуская міфалогія настолькі багатая і разнастайная, што я здзіўляюся, як у нас у літаратуры дагэтуль не з’явіўся які-небудзь вялікі фэнтэзійны цыкл. Толькі некаторыя літаратары выкарыстоўваюць асобныя міфалагічныя матывы ці персанажаў у сваёй творчасці. Зараслава Камінская для аповесці ўзяла міф пра кліч русалак, якія называючы чалавека па імені заваблівалі яго і цягнулі ў ваду, каб ён утапіўся. У спалучэнні гэтага з упісаным у аповесць вобразам загадкавай мастачкі-прымітывісткі Алены Кіш атрымаўся нядрэнны дэбютны твор. Дарэчы, вясной Зараслава ўжо стала лаўрэаткай прэміі “Дэбют” у намінацыі “Проза”. Я прачытала кнігі пяці з шасці намінантаў на гэтую прэмію і тут цалкам згодная з рашэннем журы.
Калі вы ніколі не чулі пра мастачку Алену Кіш, то ў гэтым няма нічога страшнага, паколькі звестак пра яе жыццё вельмі мала. Таму апісанае ў кнізе нельга назваць біяграфіяй творцы. Гэта хутчэй мастацкая інтэрпрэтацыя пасляваеннага перыяду яе жыцця. Усе падзеі, якія адбываюцца з Аленай у творы — выключна аўтарская выдумка. Чаму непасрэднымі героямі твора сталі русалкі? Бо Алена скончыла жыццё самагубствам, утапіўшыся ў рацэ.
У аповесці дзве сюжэтныя лініі: наш час і пасляваенныя гады. У сучаснасці дзве дзяўчыны, Наста і Ліза, здымаюць кватэру. Яны вучыліся разам на журфаку, разам трапілі на размеркаванне ў шматтыражку, але пасля размеркавання Ліза сышла з нялюбай працы і стала рабіць манікюры. Даволі папулярны і прыбытковы ў наш час від дзейнасці. На антрэсолях кватэры дзяўчаты знаходзяць старыя газеты. Вядома ж, дыпламаваным журналісткам цікава паглядзець на працу калег амаль 50-гадовай даўніны. З гэтых газет яны даведваюцца пра Алену Кіш, жанчыну-майстра, якая малявала дываны.
Падзеі другой сюжэтнай лініі разварочваюцца ў канцы 40-х гг, дзе маладая сялянка Марыля адзінока жыве ў вёсцы, маючы стасункі хіба што з бабуляй-суседкай. У яе хаце Марыля і знаёміцца з жанчынай, якая ходзіць па вёсках і зарабляе на жыццё маляваннем дываноў. Плацяць ёй пераважна ежай, чаго хапае, каб выжыць. Дзве гэтыя сюжэтныя лініі злучаюцца ў нашым часе, калі Ліза са знаёмым Алесем выпраўляецца ў тую вёску на пошукі дываноў, размаляваных Кіш. Тут і пачынаецца амаль дэтэктыўнае расследаванне, якое можа мець трагічны фінал. Вось тут у гульню ўступаюць русалкі.
У аповесці ўсяго 100 старонак, якія чытаюцца на адным удыху. Сюжэтныя лініі дынамічна мяняюць адна адну, удалая форма падачы матэрыялу, у якой тэкст аповесці перарываецца ўстаўкамі з перапісак герояў у сац.сетках, дзённікавымі запісамі. А газетныя матэрыялы, якія трапляюцца дзяўчатам, самыя сапраўдныя. З імі аўтарка працавала ў часе напісання кнігі.
Годны дэбют, хоць і зусім караценькі. Але прынамсі я не лавіла фэйспалмы на кожнай старонцы (як пры чытанні некаторых іншых дэбютных кніг). Таму як і ў выпадку з іншай кнігай гэтай серыі, “Генам зямлі” Аліны Длатоўскай, пажадаю аўтарцы поспехаў і буду чакаць наступную кнігу.
19 понравилось
702
Torvald54 апреля 2018Читать далееЗараслава Камінская – зусім не новае імя ў беларускай літаратуры. Апошнія некалькі гадоў яна досыць актыўна друкавалася ў часопісе “Дзеяслоў”. Яе можна ўжо нават пазнаваць па ўласным стылі, ну, напрыклад, яна актыўна ўжывае ў сваіх тэкстах мову і стылістыку сацыяльных сетак, або смс паведамленняў. Перыядычна звяртаецца да розных метафізічных і псіхалагічных прыёмаў пры пабудове сюжэта. Ёсць у яе апавяданне “Гульня слоў”, у якім падзеі адбываюцца адразу ў двух альтэрнатыўных варыянтах, у залежнасці ад таго, якое рашэнне прымае галоўны герой.
Аповесць “Русалкі клічуць”, трэба меркаваць, першы буйны твор пісьменніцы. У ім дзве галоўныя гераіні – былыя студэнтку журфаку Наста і Ліза. Наста працуе ў шматтыражцы, піша пра герояў працы. А Ліза расчаравалася ў журналістыцы, шукае сябе і пакуль працуе ў касметычным кабінеце. Ліза знаёміцца з хлопцам Алесем, які далучае яе да сваёй справы – пошуку дывана Алены Кіш, славутай народнай мастачкі, якая адзіная, як напісана ў анатацыі да кнігу, прадстаўляе ў свеце беларускае наіўнае мастацтва. Алесь атрымаў заданне ад нейкага ўплывовага калекцыянера знайсці яму дыван, намаляваны Кіш. Алесь тлумачыць, што гэта вельмі важнае заданне, ад якога залежыць яго далейшы лёс. Ліза з Алесем едуць у вёску, дзе жыла Алена Кіш ў адпошнія свае гады, і шукаюць любыя звесткі пра мастачку, а перадусім яе дываны. Ліза так захапілася гэтымі пошукамі, што сама прыязджае ў вёску і нарэшце дазнаецца, у каго ёсць дыван Кіш.
А паралельна з гэтым сюжэтам апавядаюцца містычныя прыгоды з русалкамі, якія нібыта адбываліся ў гэтай вёсцы ў першыя вельмі цяжкія паслеваенныя гады. Мужчын у вёсцы вельмі мала і жанчыны, змагаючыся за іх, выклікаюць на дапамогу русалак, якія павінны прыбіраць на іх шляху канкурэнтак. Так адбылося з Марыляй, за якой пачалі паляваць русалкі. Выпадкова ў вір гэтага палявання трапляе Алена Кіш, якая ў гэтай вёсцы выконвала замовы па маляванні дываноў. У выніку Алена Кіш гіне, патануўшы ў возеры, а Марыля цудам ўратоўваецца.
І гэта не ўся драматычнасць аповесці. Алесь, які прагне знайсці дыван Алены Кіш, дазнаецца, што Ліза знайшла нарэшце тое, што так нервова шукае ён. Хлопец пачынае актыўна дзейнічаць і прычыняецца да смерці Марылі і нават хоча ўтапіць Лізу. Але аповесць сканчваецца хэпі-эндам.
Як на маю думку, у творы ўсё ж малавата Алены Кіш, варта было б крыху больш распавесці пра мастачку, ці то ад яе ўласнага імя, ці то вуснамі землякоў, а можа нават мастацтвазнаўцаў. Бо чалавек, які ўпершыню чуе гэтае імя, усё ж будзе крыху ў няведанні, у чым тут справа.
Варта аднак павіншаваць маладую пісьменніцу і з першай кнігай, і з першым буйным творам. У кнізе сапраўды шмат вельмі цікавых мясцінаў, моўных знаходак і трапных малюнкаў. Мяне асабіста ўразілі сцэны палявання русалак на Марылю. Нібыта пісьменніца сама штосьці падобнае містычнае перажыла.
Застаецца чакаць новый кнігі і гадаць, што жа гэта можа быць.11 понравилось
524
Czytacz25 февраля 2018Читать далееДочитал книгу выпускницы Школы маладога пiсьменнiка Зараславы Камiнской «Русалкі клічуць». Текст читается легко, авторка пишет ровно, много удачных метафор, по-отдельности хороши эпизоды. Больше вопросов у меня к тому, как сконструирована история, и о чем она.
Для небольшой повести слишком много персонажей, чьими глазами мы смотрим на происходящее. Лиза, Наста, молодая Марыля, старая Марыля, Алесь Загорски. Казалось, к повествованию вот-вот подключится ковёр, чтобы выдать подслушанный разговор или что-то вроде того. Этот хоровод фокальных персонажей ничем не оправдан.
С жанровой принадлежностью тоже всё не так просто. Я понимаю, почему кто-то просил больше хрущевок: бытовые зарисовки — самая удачная часть книги. Колоритная провинциальная фактура, ирония, которая в других линиях испаряется без следа, смешная шутка про «часики». Остальное — старомодный хоррор, не особо леденящий кровь триллер, и немного Алены Киш на закуску — все смешалось в книге Каминской.
Построение истории вокруг реальной Алены Киш — рискованный ход, который накладывал обязательства. Если вывести ее легким пунктиром, как это сделано в книге, получится что-то вроде сценария к фильму «Высоцкий: спасибо, что живой», где шла банальная спекуляция на имени. А собственная мистическая трактовка смерти художницы приближает книгу к жанру фантастической альтернативной истории, откуда уже совсем недалеко и до «попаданцев».Я уверен, что книга не стала бы хоть чуточку хуже, если бы вместо Алены Киш фигурировал персонаж с другим именем. Это бы развязало руки авторке и уберегло от нападок знатоков истории. А чтобы читатель погуглил художницу, достаточно было бы просто указать в аннотации, что книга написана по мотивам жизни Алены Киш.
В тексте огромная беда с мотивацией персонажей и правдоподобностью, но в этом можно копаться слишком долго.
Рассчитываю увидеть однажды вторую книгу Зараславы Каминской, хотя первая при всем ее несовершенстве всё равно вызывает симпатию и гораздо лучше, например, того же “Бывшего сына”.
9 понравилось
537