Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Le mur

Jean-Paul Sartre

0

(0)

  • Аватар пользователя
    Irina_Tripuzova
    10 марта 2017

    Адчуванні

    Нясе нейкай плынню такое жыццё: немагчыма нічога ні ацаніць, ні зразумець, можна толькі паддацца.

    Патаемныя думкі і дзеянні, ў якіх часам сорамна прызнацца самому сабе, выцягнуты, разгледжаны і вынесены на суд чытача.
    Кожнае апавяданне — гэта, перш за ўсё, апісанне адчуванняў.
    Адчуванні жанчыны, якая кахае вар"ята, жыве з ім і паступова вар"яцее сама ("Пакой").
    Адчуванні чалавека, які прывык глядзець на людзей зверху ўніз, і з мэтай канчатковага самасцвярджэнння рашаецца на забойства ("Герастрат").
    Адчуванні жанчыны, якая вагаецца паміж добрым мужам-імпатэнтам і багатым каханкам-грубіянам ("Блізкасць").
    Адчуванні юнака, якому з дзяцінства падрыхтавана роля шэфа, а ён усё шукае сябе, трапляючы ва ўсё больш і больш сумніўныя сітуацыі ("Начальнікава дзяцінства").
    І, ўрэшце, адчуванні людзей перад смерцю ("Мур").
    "Мур" — навела, найбольш блізкая да яе традыцыйнага разумення. Тут ёсць востры сюжэт, некалькі дзеючых асоб і нечаканая развязка. Ёсць неардынарны погляд на гераізм. Бо людзі напярэдадні растрэлу — гэта ўжо не змагары і не героі, а ...мёртвыя, хоць пакуль яшчэ і жывыя.


    Калі знікае ілюзія, што ты вечны, чакаць колькі гадзін ці колькі гадоў — усё адно.
    like7 понравилось
    327

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.