Это бета-версия LiveLib. Сейчас доступна часть функций, остальные из основной версии будут добавляться постепенно.

Рецензия на книгу

Выбраныя творы

Максім Гарэцкі

0

(0)

  • Аватар пользователя
    Ales_Moyski
    19 октября 2014
    Беларус адрозніваецца ад рускага тым, што рускі калі што адразу рве на сабе кашулю. Беларус таксама будзе рваць, але спачатку падумае.
    А.Р.Лукашэнка

    Хачу падзяліцца рэцэнзіяй толькі на адну аповесць з гэтай кнігі "Ціхая плынь", хаця і астатнія апавяданні і аповесці таго вартыя. Дарэчы, у заходняй літаратуры творы не падзяляюцца на апавяданні і аповесці, а маюць адну назву "novels".
    Аповесць "Ціхая плынь" таксама падзелена на невялічкія часткі, якія маюць сваю назву і сваю тэму. У першай частцы распавядаецца пра месца дзеяння твора - ціхае месца, дзе жыццё ідзе павольна, вельмі павольна. Далей уздымаецца тэма п'янства, якая застаецца актуальнай для нашага народу да гэтага часу.
    Юрку, бацьку галоўнага героя, баяцца ўсе, калі ён п'яны. Нават мясцовы настаўнік бярэцца вучыць яго сына-невука, бо баіцца, каб Юрка яму не адпомсціў. А вы баяліся свайго бацьку нападпітку?
    Хомка - галоўны герой твора паказаны на першы погляд "белай варонай", але, магчыма, менавіта такі персанаж быў патрэбны М.Гарэцкаму, каб разварушыць ціхую плынь. Гэта праекцыя на ўсю Беларусь, на наш з вамі менталітэт.
    Беларусь - ціхая плынь, у якой М.Гарэцкі здолеў паказаць, чым жыве просты беларускі селянін напачатку ХХ ст. Важнае месца ў кампазіцыі твора займаюць сны Хомкі. Напрыклад, з іх мы даведваемся, што галоўнае для селяніна гэта конь. Менавіта з-за каня плача Хомка, калі бацька забівае жывёліну, а не з-за маці, якая заўжды трапляла пад гарачую руку. Складаным было жыццё, бо не пачуццямі да родных, а працай на зямлі жыў чалавек. З-за гэтага і п'янства, з-за гэтага і непісьменнасць, неадукаванасць, якую аўтар узнімае пры паказе вучобы Хомкі. Яны вучаць "скворца", бо не мкнуцца да навукі, а да панскай рускай мовы, вось настаўнік і адвучае вучняў казаць "як" і інш. Але мы ведаем, што просты народ быў доўгі час носьбітам роднай мовы, таму павінны шанаваць тое, што яны пранеслі беларускую мову праз выпрабаванні, якія выпалі на іх долю.
    Пілі бацька Хомкі, піў дзед, а малога, хоць ён і вараціў нос ад спірту, забралі на вайну на два гады раней за патрэбнае. Маўляў, хоць Хомка пабачыць новую тэхніку, аэрапланы і да т.п. Сёння мы ведаем, што яны прынеслі больш за 9,5 млн. загінуўшых, каля 20 млн. параненых, з якіх 3,5 млн. былі скалечаны. Вось так, жывеш у ціхай плыні і не ведаеш, што вакол рвуцца бомбы жыцця.

    like10 понравилось
    118

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.