Отзывы о книге Ноч цмока

  • Аватар пользователя
    bookish_jam
    31 октября 2023

    Містычны дэтэктыў

    Гэта першая кніга Валерыя Гапеева, якую я прачытыла, але ў планах ёсць жаданне больш пазнаёміцца з яго творчасцю.
    У кнізе "Ноч Цмока", дзеянне пачынаецца ў раённым гарадку, дзе адбываецца забойства маладой жанчыны.

    Галоўный герой, следчы пракуратуры амаль с першых гадзін пасля выяўлення трупа разумее, што справа  будзе няпростай.
    Бо жанчына была знойдзена ў полі голай, а навакол няма ніякіх слядоў, быццам яна "звалілася з неба". А далей усё больш загадкавых абставін. Забітая, дочка мясцовага ведзьмака, якая, па дадзеным анатамавання, нядаўна нарадзіла дзіця.

    А пасля расследаванне з загадвага становіцца містычным, дзе адкрываецца шмат таямніц, паганскіх абрадаў і адваротнага боку жыцця, на першы погляд звычайнай вёскі.
    У выніку атрымліваееца класная кніга, дзе спалучаюцца дэтэктыў, містыка, і каханне.

    Я б нават адзначыла, што па кнізе "Ноч цмока", можна серыял здымаць.
    Па класціцы амерыканскага жанра, дзе злачынства  дзеецца  ў невялічкім гарадку і  забойства адбываецца пры загадкавых абставінах. Мясцовая паліцыя пачынае расследаванне.
    Толькі месца дзеяння Беларусь).

    like3 понравилось
    144

Комментарии 0

Ваш комментарий

, чтобы оставить комментарий.

Комментариев пока нет

Комментариев пока нет,
ваш может стать первым