Логотип LiveLibbetaК основной версии

Рецензия на книгу

Три талера

Андрей Федоренко

  • Аватар пользователя
    xbohx2 сентября 2013 г.

    Кніга, якая вярнула мяне на 7 год назад. Мне ўсё так жа 13 і я разам з героямі кнігі мару знайсьці скарбы, якіх незьлічоная колькасьць у нашай беларускай зямлі.
    Адна з праблемаў сучаснай беларускай літаратуры — амаль што поўная адсутнасьць годных твораў для дзяцей і падлеткаў. Дзякуй "палескім рабінзонам" Янкі Маўра ды яго ж "таварыству ваяўнічых тэхнікаў" за тое, што дзецям усё ж такі ёсьць пра што пачытаць па-беларуску акрамя вайны і вёскі.
    І вось гэты твор Андрэя Федарэнкі. Ён цудоўны настолькі, наколькі можа быць цудоўнай прыгодніцкая аповесьць для дзяцей. Героі — пяцёра школьнікаў: Чэсь, Міхась, Зьміцер, Аксана, Каця. Некаторыя зь іх гарадзкія, а некаторыя жывуць у вёсцы. Што іх аб'ядноўвае акрамя вёскі Паплавы, дзе ўсе яны сустракаюцца? Дзіцячае жаданьне прыгодаў, незвычайных здарэньняў. Пошукі скарбаў дапамагаюць ім спазнаць саміх сябе, свае здольнасьці, убачыць моцныя бакі іншых, упэўніцца ў моцы свайго сяброўства. Усё гэта на фоне амаль што дэтэктыўнай гісторыі з бандытамі, настаўнікам гісторыі, вясковымі жыхарамі, скарбам і вайной 1812 году.
    Упэўненая, што гэтая кніга зацікавіць ня толькі дзяцей.

    9
    2K